Насельніцтва Бразіліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бразілія — шостая краіна ў свете і другая ў Амерыцы па колькасці насельніцтва. Дзяржаўная мова — партугальская. Гэта адзіная партугаламоўная краіна на амерыканскім кантыненце і буйнейшая лузафонная краіна свету. Найбуйнейшы горад — Сан-Паўлу.

Гісторыя фарміравання насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Калі звярнуцца да гісторыі, то можна ўбачыць, што да 1930-х насельніцтва Бразіліі фарміравалася з большага за кошт іміграцыі, прычым да канца ХІХ ст. пераважала міграцыя з Партугаліі і яе калоній (Мазамбік, Ангола), а ў 1890-х-1920-х Бразілія дала прытулак больш як 4-м мільёнам мігрантаў з паўднёвай і ўсходняй Еўропы, а таксама — Японіі. У 1940-х поспехі медыцыны і яе паўсюднае пранікненне прывялі да скарачэння смяротнасці і дэмаграфічнага выбуху: у 1950-х-70-х штогадовыя тэмпы росту насельніцтва Бразіліі складалі 2,5-3 %.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Агульная колькасць жыхароў Бразіліі на пачатак 2019 года складае 210 млн чалавек. Нягледзячы на тое, што за апошняе дзесяцігоддзе насельніцтва краіны павялічылася на 20 млн.чал, тэмпы росту яго колькасці моцна запаволіліся (0.71 % у 2018). На 1000 чалавек у 2018 нарадзілася 13,9, а памерла — 6,7 чалавек. Гэтыя лічбы сведчаць, што нараджальнасць значна скарацілася, а станоўчай дынаміка насельніцтва застаецца дзякуючы нізкай смяротнасці. За кошт падзення нараждальнасці (сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў 2018 складае 1.75), доля маладога насельніцтва імкліва змяшаецца (0-14 гадоў — 22 % у 2018), аб чым сведчыць полава-ўзроставая піраміда.[1].

Расавы склад[правіць | правіць зыходнік]

На адной з вуліц Сан-Паўлу

Расава-этнічны склад насельніцтва Бразіліі надзвычай стракаты. У бразільцах перамяшалася індзейская, афрыканская і еўрапейская кроў, і на колькі адсоткаў чорным або белым з'яўляецца бразілец, сказаць немагчыма. Тым не менш, падчас перапісу 2010 года 47,7 % жыхароў краіны назвалі сябе белымі (пры папярэднім перапісе белымі назвалі сябе больш за палову бразільцаў), 43 % — мулатамі або парда (у гэтую групу ўключаны і метысы і самба), 7,6 % — проста чарнаскурымі . Яшчэ 1,1 % бразільцаў маюць азіяцкае паходжанне, 0,4 % — карэннае насельніцтва (індзейцы); азіятаў і індзейцаў лучыць прыналежнасць да мангалоіднай расы. У 2007 Нацыянальны індзейскі фонд адзначыў, што ў Бразіліі пражываюць 67 некантактных (да якіх зусім не дакранулася сучасная цывілізацыя) індзейскіх плямёнаў — больш, чым ва ўсім астатнім свеце.

Рэлігійны склад[правіць | правіць зыходнік]

Бразільская рэлігія сфармавалася на партугальскім каталіцкім субстраце з дамешкам афрыканскіх і індзейскіх рэлігійных традыцый, што прывяло да з'яўлення мноства сінтрэтычных культаў, самымі вядомымі з якіх сталі умбанда ды спірытуалізм Алана Кардэка. У ХХ - пач. ХХІ ст. у Бразіліі распаўсюджваецца пратэстантызм, і сёння 22 % бразільцаў — гэта пратэстанты (пяцідзесятнікі, евангелісты, баптысты).

Размяшчэнне насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Шчыльнасць насельніцтва

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складае 25 чал.на кв.км. Насельніцтва сканцэнтравана ў паўднёва-ўсходнім (86 млн.) і паўночна-ўсходнім (57 млн.) рэгіёнах, у той час як цэнтральны захад і поўнач Бразіліі, якія ахопліваюць 64 % плошчы разам маюць толькі 33 млн жыхароў, або 16 % насельніцтва краіны. Такі дысбаланс тлумачыцца слабай асвоенасцю Амазоніі (паўночны рэгіён) і цэнтральна-заходніх раёнаў Бразільскага пласкагор'я (цэнтральны захад), што тлумачыцца як прыроднымі прычынамі, так і гісторыяй асваення краіны.

Урбанізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Белу-Арызонты

87 % бразільцаў жыве ў гарадах. Буйнейшымі агламерацыямі з’яўляюцца Сан-Паўлу (21,65 млн), Рыа-дэ-Жанэйра (13,29 млн), Белу-Арызонты (5,97) — усе ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне; Бразілія (4,47), Порту-Алегры (4,1), Рэсіфі (4 млн)[2]. Сан-Паўлу канкурыруе з Нью-Ёркам за званне найбуйнейшага горада Амерыкі. Рыа-дэ-Жанэйра з’яўляецца самым наведвальным горадам у паўднёвым паўшар’і.

Зноскі