Палітыка Бразіліі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Паводле Канстытуцыі 1988 года Бразілія з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Згодна з індэксам дэмакратыі (2017), Бразілія можа пахваліцца дэмакратычным палітычным рэжымам.

Палітычная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны кангрэс, Бразіліа

Прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт выбіраюцца разам на 4 гады, з магчымасцю перавыбараў. Прэзідэнт адначасова з’яўляецца лідарам дзяржавы і главой урада, у якім прызначае міністраў. Парламент — дзвюхпалатны Нацыянальны кангрэс: федэральны сенат (81 месца) і палата дэпутатаў (513 месцаў).

31 кастрычніка 2010 года прэзідэнтам была выбрана Дылма Русеф, у 2014 яна была пераабрана на другі тэрмін. У 2016 Русеф быў аб’яўлены імпічмент, а часовым прэзідэнтам стаў віцэ-прэзідэнт Мішэл Тэмер. У лістападзе 2018 года адбыліся чарговыя выбары, у выніку якіх прэзідэнам стаў лідар Сацыял-Ліберальнай партыі, былы вайсковец, капітан Жаір Балсанару.

На 2017 год, сілы партыя якія маюць прадстаўнікоў у палаце дэпутатаў парламенцта:

Замежная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйна Бразілія была лідарам у лацінаамерыканскай супольнасці і мела вельмі паважную ролю ў сістэме калектыўнай бяспекі, а таксама эканамічнай кааперацыі паўднёвага паўшар’я. Сёння Бразілія з’яўляецца сябрам Міжамерыканскага дагавора ўзаемнай дапамогі, а таксама сябрам Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў. Не так даўно Бразілія пачала надаваць высокі прыярытэт адносінам са сваімі паўднёва-амерыканскімі суседзямі і ўвайшла ў Амазонскі пакт, Асацыацыю лацінаамерыканскай інтэграцыі і Меркасур. Разам з Аргенцінай, Чылі і ЗША, Бразілія — адзін з гарантаў перуанска-эквадорскага мірнага працэсу, а таксама Бразілія пасылала сваіх салдат у складзе войскаў ААН, каб забяспечыць спакой у Бельгійскім Конга, на Кіпры, Мазамбіку, Анголе, Усходнім Ціморы. У 20042005 гадах уваходзіла ў склад Савета Бяспекі ААН. Зараз прэтэндуе на ўваход на пастаяннай аснове разам з Індыяй, Германіяй, Японіяй, ПАР.

Адкрытым пытаннем бразільскай замежнай палітыкі з’яўляюцца некалькі неўрэгуляваных памежных спраў з Уругваем.

Адносіны з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 10 лютага 1992 года. У 2001 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра адкрылася генеральнае консульства Беларусі[1]. У лістападзе 2010 года ў Бразіліа адкрыта Амбасада Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2011 года адкрыта амбпсада Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Мінску.[2]

2122 сакавіка 2010 адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Бразілію. Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з Прэзідэнтам Бразіліі Луісам Ігнасіу Лулам да Сілва. Па выніках сустрэчы прэзідэнты прынялі сумесную дэкларацыю[3].

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Бразілія мае найбольшыя ў Лацінскай Амерыцы ўзброеныя сілы, якія з 1999 года падзяляюцца на тры роды войскаў: наземныя ўзброеныя сілы, марскі флот (Marinha do Brasil) у складзе якога паветраныя сілы і марская пяхота (Corpo de Fuzileiros Navais) а таксама паветраныя сілы (Forca Aerea Brasileira). Поўная колькасць войскаў складае 317 тыс. чалавек. У войска прызываюцца мужчыны ва ўзросце ад 19 гадоў.

Фінансаванне дастаткова нізкае — толькі $9,9 млрд (1,1 % ВУП) у 2005 годзе. Але ў 2007 годзе прэзідэнт Бразіліі, абяцаў адрадзіць ВПК і значна павялічыць асігнаванні на войска. Адраджэнне ВПК, па яго словах, надасць Бразіліі іншы ўзровень успрымання Бразіліі ў свеце. Напрыканцы 90-х гадоў XX стагоддзя ВПК Бразіліі прыносіў дастаткова вялізны кавалак прыбытку краіны, але за пераходны час, пасля паражэння ваеннай дыктатуры, стаў неканкурэнтназдольным. Былі спыненыя шматлікія ваенныя праграмы. Зараз паціху іх пачынаюць адраджаць. У тым ліку з мінулага года адрадзілі праграму будаўніцтва атамнай падводнай лодкі.

Падчас ваеннай дыктатуры (1964—1985) Бразілія праводзіла праграму стварэння ядзернай зброі, але пасля прыходу грамадзянскай улады праграмы была закрыта.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Паводле канстытуцыі 1988 года Бразілія — федэратыўная рэспубліка; федэрацыю ўтвараюць сталічная федэральная акруга і 26 штатаў на першым узроўні; 5.564 муніцыпалітэтаў на другім узроўні. Штаты маюць аўтаномныя адміністрацыі на чале з губернатарамі і аднапалатныя заканадаўчыя органы; збіраюць свае ўласныя падаткі і атрымліваюць долю падаткаў, сабраных федэральным урадам. Ступень федэралізацыі ў Бразіліі меншая, чым, напрыклад, у ЗША: тое ж крымінальнае права тут адносіцца да федэральных кампетэнцый. Штаты згрупаваныя ў 5 рэгіёнаў: паўночны, паўночна-ўсходні, цэнтральна-заходні, паўднёва-ўсходні, паўднёвы. Выдзяленне рэгіёнаў, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў статыстыцы, мела пад сабою выключна геаграфічны крытэрый. Самы вялікі штат — Амазонас (1,5 млн кв.км), самы малы — Сержыпі (22 тыс.кв.км). Самы населены — Сан-Паулу (45 млн). Менш за ўсё жыхароў у штаце Рарайма (522 тыс. у 2017).

Зноскі