Андрэй Аркадзевіч Шпунт
| Андрэй Аркадзевіч Шпунт | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1969 |
| Месца нараджэння | |
| Бацька | Аркадзь Самуілавіч Шпунт |
| Род дзейнасці | гісторык, архівіст |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2008) |
| Альма-матар |
|
Андрэй Аркадзевіч Шпунт (нар. 1969, Мінск) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2008). Сын вядомага беларускага рэстаўратара Аркадзя Шпунта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1997 годзе БДУ. У 1989—1994 гадах супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У 1996—1998 гадах супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (генеалагічныя даследаванні), у 1998—2000 гадах — вядучы спецыяліст Дзяржкамархіва (геральдыка і генеалогія)[1].
У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Перыядызацыя і класіфікацыя гарадской геральдыкі Беларусі». Навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый[1] па айчыннай ваеннай гісторыі і геральдыцы.
Аўтар зацверджаных праектаў гербаў Маладзечна, Мар’інай Горкі, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрска, Івянца[1] і інш.
Зноскі
- ↑ а б в Андрэй Шпунт. «ГАЛАНТНЫЙ ВЕК»…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 6 красавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
- Супрацоўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Архівісты Беларусі
- Геральдысты