Сцяпан Прохаравіч Маргелаў
Сцяпан Прохаравіч Маргелаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1937 (35 гадоў) ці 16 чэрвеня 1938 (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | географ |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук і кандыдат навук |
Альма-матар | |
![]() |
Сцяпан Прохаравіч Маргелаў (28 сакавіка 1902, в. Расохавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 29.10.1937 ці 16.6.1938, Мінск, турма НКУС) — беларускі эканаміст, географ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), аспірантуру пры НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (1930). Падчас вучобы ў аспірантуры ўваходзіў у Прэзідыум Савета НДІ, дзе працаваў разам са знакамітымі географамі А. Смолічам і Г. Гарэцкім. Найбольшы ўплыў на яго аказаў М. М. Баранскі, які з'яўляўся навуковым кіраўніком па напісанню дысертацыі. З 1931 працаваў у Інстытуце эканомікі АН БССР: вучоны сакратар інстытута, загадчык секцыі эканамічнай геаграфіі. Адначасова выкладаў у Інстытуце народнай гаспадаркі, прафесар. Кандыдат эканамічных навук (1934). Распрацоўваў тэорыю размяшчэння ў БССР тэхнічных сельскагаспадарчых культур і перапрацоўчай прамысловасці. Адзін з кіраўнікоў групы па складанні Вялікага атласа БССР.
Арыштаваны 23.1.1937 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС 28.10.1937 як «член з 1927 антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.7.1957. Асабовая справа М. № 10673-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Маргелаў Сцяпан Прохаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2000. — Т.10. — С. 108.
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце
- Памерлі 29 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДЭУ
- Кандыдаты эканамічных навук
- Кандыдаты навук
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Эканамісты Беларусі
- Географы Беларусі
- Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне