Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў
Дата нараджэння 23 красавіка 1945(1945-04-23) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера парашковая металургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў (нар. 23 красавіка 1945, в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам», 1967; аспірантура, 1974).

Працаваў на Барысаўскім эксперыментальным заводзе мебельнай фурнітуры «Пралетарскі молат» (1968—1971, інжынер-канструктар), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1974, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Машыны і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі», з 1980 — загадчык кафедры, са снежня 2016 — кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар).

Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; парашковая металургія; кампазіцыйныя матэрыялы; машынабудаванне.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога камітэта КПБ (1989), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981, 1982), Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005, 2015) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]