Сцёк (гідралогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема кругавароту вады ў прыродзе

Сцёк[1][2] у гідралогіі — працэс сцякання дажджавых і талых снегавых вод у паніжэнні рэльефу і вадаёмы па паверхні (паверхневы сцёк) і ў тоўшчы зямной кары (падземны сцёк). Частка кругавароту вады ў прыродзе.

Адрозніваюць паверхневы сцёк (схілавы, рэчышчавы) і падземныгрунтовых вод, глебавых і напорных вод). Большасць падземнага сцёку пераходзіць у паверхневы, калі ваданосны гарызонт ускрываецца рэчышчам вадацёку ці выходзіць у выглядзе крыніц. У асобных выпадках у веснавы перыяд частка паверхневага сцёку можа пераходзіць у падземны (пры наянасці карсту, калі ўзровень падземных вод ніжэй ўзроўню вады ў вадаёме).

Велічыня і рэжым сцёку залежыць ад воднага балансу вадазбору (колькасць ападкаў, выпарэнне), характару і геалагічнай будовы рэльефу, глебавага і расліннага покрыва і інш. У сваю чаргу, сцёк уплывае на фарміраванне рэльефу, глебавага покрыва, размеркаванне расліннасці, выклікае эрозію, перанос і адкладванне розных рэчываў. Характэрная асаблівасць сцёку — яго зменлівасць у прасторы і часе.

Сцёкам таксама называюць колькасць вады, якая сцякае з дадзенай тэрыторыі (басейна, вадазбору) за некаторы час (часцей за год).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]