Сымон Шыдлоўскі
Сымон Шыдлоўскі | |
---|---|
![]() Сымон Шыдлоўскі, 1863 г. | |
Нараджэнне |
XIX стагоддзе |
Смерць |
10 сакавіка 1906 |
Месца пахавання | |
Бітвы | |
![]() |
Сымон Шыдлоўскі (польск.: Szymon Wizunas Szydłowski; ? — 10 сакавіка 1906, Львоў, Аўстра-Венгрыя) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, віцебскі харунжы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў маёнтку пад Віцебскам і быў выхадцам з беларускай шляхецкай сям’і. Атрымаўшы першасную адукацыю ў Віцебску, паехаў далей навучацца ў Маскву, дзе здабыў дыплом вайскоўца і чын афіцэра. Аднак нягледзячы на кар’ерныя перспектывы, абраў шлях змагання за волю Айчыны. Яго ідэалам быў вольны грамадзянін-патрыёт, а не раб-жаўнер на службе дэспатычнага тырана.
У 1861 годзе ў Тыліжу, пад Віцебскам, узяў удзел з штандарам з суражскага касцёла ў святкаванні гадавіны Гарадзельскай уніі.
Даведаўшыся ад земляка пра запланаванае нацыянальна-вызваленчае паўстанне, накіраваўся на родную Віцебшчыну, дзе адразу прыступіў да фарміравання паўстанцкага падполля. Паўстанцкай сеткай была пакрытая амаль уся Віцебская губерня і нават частка суседняй Смаленшчыны. На яго заказ, быў пашыты баявы штандар паўстанцаў з Пагоняй.
Па выступленнях у Варшаве і Вільні, узяў актыўны ўдзел у разгортванні паўстання на Віцебшчыне. Аддзелы паўстанцаў на чале з харунжым Шыдлоўскім атакавалі расійскую адміністрацыю і расквартаваных салдат, вялі паспяховыя баі з акупацыйнымі сіламі, чынілі рэйды на ўсход, спрабуючы перакінуць паўстанцкае полымя на суседнія рэгіёны. Але заўчасны пачатак паўстання, на што наракаў і яго кіраўнік на Беларусі Кастусь Каліноўскі, не дазволіў разгарнуцца напоўніцу. Не хапала зброі і медыкаментаў, бракавала камунікацыі з цэнтральнымі штабамі.

Расійскія ўлады ўчынілі бязлітасныя рэпрэсіі над удзельнікі паўстання, зруйнавалі іх сядзібы і канфіскавалі маёмасць. Маёнткі ўдзельнікаў паўстання забіраліся ў скарб Расійскай імперыі і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных расійскіх губерняў. За падтрымку паўстання студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Настаўнікі і іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (медыцынскія работнікі, землямеры) былі пераведзены на службу ў цэнтральныя губерні і заменены новымі. 128 паўстанцаў былі пакараныя смерцю, больш за 850 чалавек высланыя на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселеныя, у тым ліку 500 — на пасяленне ў Сібір.
Па здушэнні паўстання на Віцебшчыне, Сымон Шыдлоўскі разам са сваімі землякамі з баямі прабіўся на захад, дзе зноў далучыўся да збройнага змагання паўстанцкіх аддзелаў на Падляшшы. Браў удзел у баях пад Брэстм і Ласіцамі, а ў баі пад Чырвонкай (каля Саколкі) атрымаў раненне правай рукі, што прывяло да калецтва. І толькі па поўнай капітуляцыі Варшавы, ён разам з нескаронымі паплечнікамі, праз Кракаў, перабраўся ў Аўстра-Венгрыю, дзе і асеў у Львове.
Аднак і на чужыне паўстанцы Шыдлоўскага не згубіліся і не растварыліся ў мясцовым людзе, наадварот, сваім зямляцтвам заўжды трымаліся разам, падтрымлівалі адзін аднога. Паводле ўспамінаў, у памятныя даты, звязаныя з гісторыяй свайго края, яны заўсёды выходзілі пад змагарным штандарам з Пагоняй у цэнтр горада, дзе служылі імшу ў памяць загінуўшых паплечнікаў. І на пахаванне сваіх баявых сяброў Сымон Шыдлоўскі нязменна прыходзіў з баявым штандарам у руках.
Памёр нескароны герой з думкай пра вольную Айчыну, яго просьбай-запаветам было выбіць на яго надмагільным каменні словы, якія красуюцца там і сёння: «На нашым праху — паўстануць мсціўцы». Пахаваны ў Львове на Лычакаўскіх могілках. Пазней, нашчадкі на яго магіле ўсталявалі сімвалічны помнік у форме паўстанца з штандарам Пагоні ў руцэ. Усе іншыя паўстанцы-ліцвіны паводле ўласнага жадання пахаваныя каля свайго камандзіра.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Nicieja S. Cmentarz Łyczakowski we Lwowie w latach 1786—1986. — Wrocław: Ossolineum, 1988. ISBN 83-04-02817-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сымон Шыдлоўскі