Перайсці да зместу

Сэсар Вальеха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сэсар Аўраам Вальеха Мендоса
(ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza
Сэсар Вальеха, 1929
Сэсар Вальеха, 1929
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza[1]
Дата нараджэння 16 сакавіка 1892(1892-03-16)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1938(1938-04-15)[2][3][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Georgette Vallejo[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, перакладчык, журналіст, эсэіст, раманіст, навэліст, пісьменнік
Кірунак авангард
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэсар Вальеха (ісп.: César Abraham Vallejo Mendoza; 16 сакавіка 1892, г. Сант’яга-дэ-Чука, Перу — 15 красавіка 1938, Парыж, Францыя) — перуанскі празаік, паэт.

У першым зборніку вершаў «Чорныя геральды» (1918; беларускі пераклад Рыгора Барадуліна, 1993) элементы паэтыкі лацінаамерыканскага мадэрнізму арганічна спалучаны з протаавангардысцкімі тэндэнцыямі і індзейскім фальклорам. У 1920—21 зняволены за ўдзел у сялянскіх хваляваннях. У турме напісаў зборнік «Трыльсе» (1922), вытрыманы ў традыцыях авангардысцкай паэзіі. 3 1923 у эміграцыі (Францыя, Іспанія). У 1928 і 1931 наведаў СССР. Напісаў раман пра рабочых-індзейцаў «Вальфрам» і публіцыстычную кнігу «Расія ў 1931 годзе» (абодва 1931). Пад уражаннем грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 стварыў цыкл «Іспанія, няхай абмінае мяне чаша гэта» (выд. 1939). Сталая творчасць (зборнік «Чалавечыя вершы», выд. 1939) характарызуецца прастатой і эмацыянальнасцю, спалучэннем авангардысцкага наватарства з сацыяльнай і агульначалавечай праблематыкай. Аўтар публіцыстычнай кнігі «Супраць прафесійнай тайны», «Мастацтва і рэвалюцыя» (абедзве выд. 1973).

Зноскі

  1. https://fundacionbbva.pe/nota/honores-postumos-para-cesar-vallejo/ — 2024. Праверана 25 кастрычніка 2024.
  2. а б Cesar Vallejo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б César Vallejo // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://www.princeton.edu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/C%C3%A9sar_Vallejo.html
  5. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.
  • Міхееў К. Вальеха // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
  • Ferrari A. El universo poético de César Vallejo: ensayo. Carácas: Monte Ávila, 1972
  • Ortega J. César Vallejo. Madrid: Taurus, 1975
  • Franco J. César Vallejo: the dialectics of poetry and silence. Cambridge; New York: Cambridge UP, 1976.
  • Larrea J. César Vallejo y el surrealismo. Madrid: A. Corazón, 1976
  • Sharman A. The poetry and poetics of Cesar Vallejo: the fourth angle of the circle. Lewiston: Edwin Mellen Press, 1997.
  • César Vallejo: recopilación de textos sobre César Vallejo/ Raúl Hernández Novás, ed. El Vedado, La Habana,: Centro de Investigaciones Literarias, Casa de las Américas; Santafé de Bogotá: Impr. Patriótica del Instituto Caro y Cuervo, 1999
  • Kapsoli Escudero W. César Vallejo en la crítica internacional. Lima: Universidad Ricardo Palma, 2001
  • Hart S.M., Polar J.C. César Vallejo: a critical bibliography of research. London: Tamesis; Rochester: Boydell and Brewer, 2002
  • Rodríguez Chávez I. César Vallejo al pie del orbe. Lima: Universidad Ricardo Palma, 2006
  • Сесар Вальехо: Биобиблиографический указатель/ Сост. В.Гинько. М.: Книга, 1986.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Чорныя геральды: Выбр. лірыка / Пераклад з ісп. Р.Барадуліна. — Мн. : Маст.літ., 1993. — 143 с. — («Паэзія народаў свету»).
  • Выбраныя творы / Сэсар Вальеха. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 105, [1] с. — («Паэты планеты»).