Сядзіба Грудзінаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палацава-паркавы ансамбль
Сядзіба Грудзінаўка
Сядзіба Грудзінаўка
Сядзіба Грудзінаўка
53°38′04,59″ пн. ш. 30°28′48,33″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Грудзінаўка
Архітэктурны стыль позні класіцызм
Заснавальнік Дзмітрый Аляксандравіч Талстой
Дата заснавання першая палова XIX ст.
Будынкі:
сядзібны дом • гаспадарчыя пабудовы • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000216шыфр 512Г000216

Сядзіба Грудзінаўка (Магілёўская вобласць)
Сядзіба Грудзінаўка
Сядзіба Грудзінаўка

Герб роду графаў Талстых

Сядзіба Грудзінаўка — палацава-паркавы ансамбль XIX стагоддзя, размешчаны ў вёсцы Грудзінаўка, (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць). Належала графам Талстым. Пабудаваная ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя. У 1963 годзе Грудзінаўскаму парку прысвоены статус помніка прыроды і садова-паркавага мастацтва рэспубліканскага значэння.

Апісанне сядзібы[правіць | правіць зыходнік]

Палац[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны ўваход сядзібы Грудзінаўка

Будынак сядзібы ўяўляе сабой невялікі двухпавярховы палац з купалам (са шпілем), калонамі, параднай лесвіцай і адкрытай тэрасай з краявідам на парк. Да двухпавярховага будынку прымыкаюць дзве аднапавярховыя прыбудовы. Таксама да двухпавярховага будынку прымыкае паўцыркулярная двухпавярховая веранда.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Перад сядзібай на плошчы ў 10 гектараў разбіты парк у англійскім стылі. Дрэвы ў парку - дубы, бярозы, хвоі, елкі, туя, сібірскі кедр. Акрамя гэтага, у парку прадстаўлена больш за 40 відаў раслін. Панскі дом размешчаны ў боку парку. У цэнтры парка - сажалка.

Гісторыя сядзібы[правіць | правіць зыходнік]

Першым уладальнікам маёнтка быў Дзмітрый Аляксандравіч Талстой, брат П. А. Талстога. Маёнтак ён атрымаў пры раздачы беларускіх маёнткаў ад Кацярыны II і ператварыў Грудзінаўку ў квітнеючую фамільную сядзібу. У час вайны 1812 года, Дзмітрый Аляксандравіч быў губернатарам Магілёва з 1812 па 1813. Пахаваны ён быў у Грудзінаўскай царкве ў 1832 г..

Апошняй уладальніцай Грудзінаўкі была графіня Аляксандра Рыгораўна Талстая (народжаная Шчарбатава). Каля Грудзінаўкі ў 1899 г. на ўласныя сродкі пабудавала Рыжкоўскую бальніцу, якая захавалася да нашых дзён. У шпіталі працавалі лепшыя на той час урачы Магілёўскай губерні. Графіня Аляксандра Рыгораўна аплачвала працу медыцынскага персаналу з уласных сродкаў, кожны год прыязджала ў маёнтак і наведвала бальніцу разам са сваімі дзвюма дочкамі. У 1905 годзе з'яўлялася членам Быхаўскага павятовага камітэта Чырвонага Крыжа. Акрамя маёнтка ў Грудзінаўцы, у яе быў дом у Санкт-Пецярбургу, на вуліцы Мохавай. Графіня Аляксандра Рыгораўна памерла і была пахаваная ў Парыжы ў 1925 г.

У Вялікую Айчынную вайну будынак сядзібы прыстасавалі пад шпіталь. Пасля вайны тут знаходзіліся сярэдняя школа, дзіцячы дом, санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на рэўматызм.

Маёнтак наведаў Аляксандр Мсціслававіч Талстой — аташэ па культуры пры французскім пасольстве ў Мінску.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]