Перайсці да зместу

Сядзіба Талочкаў (Вялікая Ракавіца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзіба Талочкаў
52°13′09″ пн. ш. 23°30′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзіба Талочкаў — колішняя сядзіба ў в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

План сядзібы. 1927—1930 гг.

Упамінаецца ў пісьмовых крыніцах з 1524 года. Размешчана на поўдзень ад в. Малыя Шчытнікі. У актах рэвізій Ракавіца пазначана як каралеўская ўласнасць, але пазней у «Акце рэвізіі Берасцейскага староства» ўжо ўпамінаецца як сядзіба Раманаўскіх-Сакаловых. Пасля Раманаўскіх, сядзібу набыў род князёў Шуйскіх. Верагодна, пры Шуйскіх у Церабуні, што непадалёку ад Ракавіцы, была пабудавана ўніяцкая царква, у падзямеллях якой навечна спачылі продкі Шуйскіх. У 1740 годзе адна з дачок князя Шуйскага выйшла замуж за стольніка Пятра Талочку, і з той пары да Другой сусветнай вайны сядзіба належала па спадчыне заможнаму роду Талочкаў.

Ад ансамбля засталіся рэшткі парку, уязная алея і капліца-пахавальня роду Талочкаў. Пасля вайны капліца была занядбана, у пачатку 1990-х гадоў адноўлена і асвячона.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]