Малыя Шчытнікі
Вёска
Малыя Шчытнікі
| ||||||||||||||||||||
Малы́я Шчы́тнікі[1] (трансліт.: Malyja Ščytniki, руск.: Малые Щитники) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 23 кіламетры на поўнач ад Брэста, 2,5 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў Берасцейскім старостве, належала зямянам Гарнастаевым. У 1742 годзе ў прысядзібным парку пабудаваны з цэглы невялікі касцёл.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/%C5%A0%C4%8Dytniki%2C_Panikvicki._%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281893%29.jpg/220px-%C5%A0%C4%8Dytniki%2C_Panikvicki._%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281893%29.jpg)
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пан Ф. Паніхвіцкі сумесна з мясцовым святаром А. Будзіловічам пабудаваў мураваную праваслаўную царкву з драўлянай званіцай. У 1886 годзе сяло, цэнтр маёнтка Шчытнікі; 96 мужчын, 102 жанчыны. У 1890 годзе маёнтак належаў пані В. Дхумоўскай, якая мела, якая мела 437 дзесяцін зямлі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/%C5%A0%C4%8Dytniki%2C_Panikvicki._%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281919-39%29.jpg/220px-%C5%A0%C4%8Dytniki%2C_Panikvicki._%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96%2C_%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B2%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281919-39%29.jpg)
У 1905 годзе вёска (78 жыхароў) у Лышчыцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 63 гаспадаркі, 134 жыхары (2005)
- 31 двор, 137 жыхароў (1921)
- 47 двароў, 235 жыхароў (1941)
- 234 жыхары (1959)
- 163 жыхары (1970)
- 63 гаспадаркі, 116 жыхароў (1997)
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/86/%D0%A3%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%8C%D0%B1%D0%B0_%D0%A2%D1%83%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D0%BE_%28%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%B5_%D0%A9%D0%B8%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8%29.jpg/220px-%D0%A3%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%8C%D0%B1%D0%B0_%D0%A2%D1%83%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D0%BB%D0%BE_%28%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D0%B5_%D0%A9%D0%B8%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b5/%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D1%8F_%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96._%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%80%D1%83_%D0%9B%D1%8B%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%83.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D1%8F_%D0%A8%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96._%D0%9A%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C_%D0%9A%D0%B0%D0%B7%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%80%D1%83_%D0%9B%D1%8B%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%83.jpg)
- За 1 кіламетр на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Кірганы, знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік (мясцовая назва: Шведскія магілы).
- Свята-Пакроўская царква.
- Сядзіба Тукалаў (XIX ст.)
- мемарыяльны камень Казіміру Лышчынскаму.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малыя Шчытнікі
- Малыя Шчытнікі на сайце Radzima.org