Сямён Апанасавіч Чуйкоў
Сямён Апанасавіч Чуйкоў | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, настаўнік мастацтва |
Дата нараджэння | 17 (30) кастрычніка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1980[1][2] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сямён Апанасавіч Чуйкоў (руск.: Семён Афанасьевич Чуйко́в; 17(30).10.1902, Пішпек, цяпер Бішкек — 18 мая 1980) — савецкі жывапісец, народны мастак СССР (1963). Сапраўдны член АМ СССР (1958).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў М. Г. Хлудава ў г. Алматы, у Маскве ва ВХУТЕМАСа-Вхутеине (1924-30). У пачатку 1930-х гг. быў ініцыятарам арганізацыі Кіргізскага саюза мастакоў і Кіргізскага музея выяўленчых мастацтваў ў г. Фрунзэ. Выкладаў у АМ (1930-32) і Мастацкім інстытуце імя В. І. Сурыкава (1947-48) у Маскве. Абапіраючыся на традыцыі рускага рэалістычнага мастацтва, Чуйкоў распрацоўвае кіргізскую нацыянальную тэматыку: у жанравым і пейзажным жывапісе ён паказвае жыццё людзей і прыроду Кыргызстана, а ў 50-60-я гг., пасля падарожжаў ў Індыю, увасобіў вобразы гэтай краіны. Творам Чуйкова ўласцівыя пластычная яснасць, строгасць і прастата кампазіцыі, тонкая, эмацыйна выразная распрацоўка каляровых адносін. Ён раскрываў значнасць вобразаў людзей з народа ў малафігурных кампазіцыях, кожны раз па-іншаму вырашаў праблему суадносін фігуры і пейзажу, фігуры і плоскасці палатна. У працэсе развіцця ў творчасці Чуйкова ўсё больш нарасталі рысы манументальнасці. У 1970-х гадах нярэдка звяртаўся да формы трыпціха. Творчы Чуйкова групуюцца ў цыклы — «Кіргізская калгасная сюіта» (1939-48), «У нас у Кіргізіі» (1946-67), «Нашы браты» (1952-67). Творы: «Раніца» (1947), «Дачка Савецкай Кіргізіі» (1948, абодва — у Траццякоўскай галерэі, Масква), «У дарозе», «Гімалаі», «На набярэжнай у Бамбеі вечарам» (усе — 1954), «Дачка чабана» (1956; усе — у Траццякоўскай галерэі, Масква); «Аб простых людзях Індыі» (трыпціх, 1957-60), «Чорная мадонна» (1962, абодва — у Рускім музеі, Санкт-Пецярбург), «Жывая вада» (1966, Траццякоўская галерэя, Масква), «Яны хочуць жыць» (трыпціх , 1967 г., Мастацкі фонд СССР), «Дотык да вечнасці» (1973). Дзяржаўная прэмія СССР (1949, 1951), Дзяржаўная прэмія Кіргізскай ССР імя І. Сатылганава (1972). Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 іншымі ордэнамі, а таксама медалямі.
У 1966 годзе падпісаў ліст 25-ці дзеячаў культуры і навукі генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі І. В. Сталіна.
Зноскі
- ↑ T. Kh. Starodub Semyon Chuykov // Chuykov, Semyon // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T017683
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- Асобы
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Бішкеку
- Памерлі 18 мая
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Выпускнікі ВМАТЭМАЙСа
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя мастакі СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі