Сямён Міхайлавіч Фрумін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сямён Міхайлавіч Фрумін
Род дзейнасці ваенны дзеяч, рэвалюцыянер, рэктар
Дата нараджэння 12 лістапада 1900(1900-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 верасня 1938(1938-09-01) (37 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонай Зоркі

Сямён Міхайлавіч Фрумін (12 лістапада 1900, м. Раманава Горацкага павета — 1 верасня 1938, Масква) — дырэктар Маскоўскага інстытута фізкультуры, брыгадны камісар РСЧА.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і Міхася (Машэ) Фруміна — рабочага цаглянага завода ў маёнтку княгіні Дандуковай-Корсакавай. У сям’і было шэсць дзяцей, Семён быў старэйшым. З дзяцінства працаваў на цагляным заводзе і вучыўся ў сельскай школе. У 1913 годзе з’язджае на заробкі ў Ніжні Ноўгарад. Працаваў рабочым на прыватных прадпрыемствах.

Удзел у грамадзянскай вайне[правіць | правіць зыходнік]

У маі 1917 года ўступае ў партыю бальшавікоў і ў 1919 годзе ідзе добраахвотнікам на фронт. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым і Заходнім франтах. У 1920 г. — намеснік ваенкама 144 стралковай брыгады [1] .

Удзельнічае ў баях з белапалякамі пад Варшавай. Падчас адступлення, у жніўні 1920 года, быў кантужаны, атручаны газам і трапіў у палон да палякаў. Сядзеў у Варшаўскай турме, а потым быў пераведзены ў Брэсцкую крэпасць. У чэрвені 1921 года збег з польскага палону і вярнуўся на тэрыторыю Савецкай Расіі.

Праца ў ЦК РКСМ. Вучоба ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у ЦК РКСМ загадчыкам сакрэтна-дырэктыўнай часткі, затым намеснікам загадчыка ваенна-спартыўнага аддзела. У 1927—1930 гг. апублікаваў 5 брашур па праблемах ваенна-спартыўнага выхавання моладзі. [2]. У 1926 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час вучобы актыўна займаўся спортам і арганізацыяй спартыўных мерапрыемстваў сярод моладзі і студэнтаў. Атрымаў спецыяльнасць лекара, але па спецыяльнасці не працаваў.

Дырэктар Маскоўскага інстытута фізкультуры[правіць | правіць зыходнік]

Па хадайніцтву Вышэйшага савета фізічнай культуры СССР яго ў 1931 годзе прызначылі дырэктарам і начальнікам ваеннага факультэта Маскоўскага інстытута фізкультуры. Падчас працы дырэктарам інстытута скончыў завочна ваенную школу «Выстрел» і год вучыўся на вячэрнім аддзяленні ў Ваеннай акадэміі РСЧА. У 1934 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.17 лютага 1936 года было прысвоена званне брыгаднага камісара.

У гэтыя гады пад яго кіраўніцтвам былі пабудаваны новыя навучальныя корпусы, спартыўныя залы, сабраны кваліфікаваны калектыў выкладчыкаў. Па рашэнні Прэзідыума Усесаюзнага Савета фізічнай культуры пры ЦВК СССР у інстытуце быў уведзены фактычна паўваенны рэжым. Гэта была агульнай тэндэнцыі ваенізацыі і абароннай накіраванасці фізкультурнай і спартыўнай працы ў краіне. Студэнтаў апранулі ў адзіную форму і забяспечылі бясплатным трохразовым харчаваннем, наведванне студэнтамі лекцый, семінараў і практычных заняткаў лічылася абавязковым.

С. М. Фрумін амаль 5 гадоў быў членам Прэзідыума Усесаюзнага савета фізічнай культуры пры ЦВК СССР, 10 гадоў членам Ваенна-фізкультурнай камісіі ЦК УЛКСМ, членам бюро фізкультурнай камісіі УЦСПС, членам Бауманского райкама партыі г. Масквы. Яму належыць ідэя паказу штогадовых фізкультурных дасягненняў навучэнцаў інстытута на Краснай плошчы, названыя фізкультурнымі парадамі. Студэнты інстытута прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах, якія праводзіліся сумесна з арміяй і С. М. Фрумін на іх сустракаўся з камандзірамі РККА: на спартыўных пляцоўках, кортах інстытута. Тут бывалі М. В. Фрунзе, Б. А. Кальпус, І. С. Уншліхт, М. П. Томскі, М. М. Тухачэўскі, В. К. Путна, Б. М. Фельдман і інш камандзіры РККА. Пра гэта сведчаць фатаграфіі, якія знаходзяцца ў фондах гісторыка-спартыўнага музея Расійскага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму.

Пасля арышту Б. А. Кальпуса, І. С. Уншліхта, М. П. Томскага, М. М. Тухачэўскага, В. К. Путна, Б. М. Фельдмана былі арыштаваны ўсе, хто з імі сустракаліся, у тым ліку і С. М. Фрумін.

Арышт, расстрэл, рэабілітацыя[правіць | правіць зыходнік]

21 ліпеня 1937 года С. М. Фрумін Пастановай Усесаюзнага Савета па справах фізкультуры і спорту пры СНК СССР быў зняты з пасады дырэктара інстытута з фармулёўкай «за сувязь з ворагамі народа», а 22 ліпеня 1937 года партыйная арганізацыя інстытута фізкультуры выключыла яго з партыі [3].

Арыштаваны 1 жніўня 1937 г. і пасля допытаў быў уключаны ў расстрэльны спіс "Масква-цэнтр"ад 1 лістапада 1937 г.на 123 чалавек, пад № 109. На спісе ёсць подпісы: «За». Сталін, Молатаў. Аднак справа была адпраўлена на даследаванне. Другі раз уключаны ў спіс № 1 "Масква-цэнтр "ад 20 жніўня 1938 года на 313 чалавек, пад № 286. Суправаджальная запіска М. І. Яжова: «Прашу санкцыі асудзіць усіх па першай катэгорыі». Подпісы:"За". Сталін, Молатаў [4]. Асуджаны Ваенная калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1 верасня 1938 года па першай катэгорыі (расстрэл) па абвінавачванню ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі [5].

Расстраляны 1 верасня 1938 года на палігоне НКУС «Камунарка» Маскоўскай вобласці[6]. Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4 ліпеня 1956 года.

Яго жонку Паленаву Ганну Іванаўну, як члена сям’і здрадніка Радзімы (ЧСЗР) арыштавалі ў 1937 г. і выслалі ў Кустанай у лагер на 5 гадоў. Рэабілітавана ў 1956 г. Пасля рэабілітацыі атрымала даведку аб тым, што яе муж памёр 1 снежня 1945 г.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ордэн Чырвонай Зоркі (1934)

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • Біяграфічны матэрыял аб С. М. Фруміне змешчаны ў экспазіцыі гісторыка-спартыўнага музея Расійскага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму.
  • Яго імя змешчана на «Сцяне смутку» на палігоне «Камунарка».
  • Нарыс аб С. М. Фруміне надрукаван у кнізе «Революцией призванные». Очерки об участниках революционного движения в Нижегородской губернии, вступивших в партию в 1917 г. — Горький: 1987.С. 263—269.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фрумин, С. Комсомол крепи оборону СССР / С. Фрумин. — М.: Молодая гвардия, 1930 — 77с.
  • Фрумин, С.Подготовка комсомола к обороне/ С. Фрумин . — М.:-Л. : Молодая гвардия, 1927 — 32 с.
  • Фрумин, С.По горам Кавказа. Воен.-туристское путешествие молодежи [Текст] : С рис. и карт. маршрута / С. Фрумин — М.:: Молодая гвардия, 1930 — 62с.
  • Фрумин, С.Jugendgenosse, starke die wehrmacht der UdSSR! : Die aufgabeder Ossoaviachim / S. Frumin. — Moscau : ZVV, 1930 — 48 с.
  • Фрумин, С.Komsomol na strazy ZSRR [Текст] / S. Frumin. — Moskwa. 1930. — 47 с.

Зноскі

  1. Фрумина, Д., Фрумина, Л. Косомол, крепи оборону страны(С. М. Фрумин) // Революцией призванные : Очерки об участниках революционного движения в Нижегородской губернии, вступивших в партию в 1917 г. — Горький : 1987.С. 263—264
  2. https://search.rsl.ru/ru/record/01009248431
  3. Сайт гісторыка-спартыўнага музея Расійскага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму. Старонка: Правда о страшных годах // http://museum.sportedu.ru/content/pravda-o-strashnykh-godakh.eum.sportedu.ru/content/pravda-o-strashnykh-godakh
  4. http://stalin.memo.ru/spiski/pg04140.htm // Архіў Прэзідэнта РФ, воп.24, справа 412, ліст 140
  5. http://old.ihst.ru/projects/sohist/repress/kom/1938/frumin.htm
  6. http://old.memo.ru/memory/communarka/index.htm

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фрумина, Д., Фрумина, Л. Косомол, крепи оборону страны(С. М. Фрумин)// Революцией призванные : Очерки об участниках рев. движения в Нижегор. губернии, вступивших в партию в 1917 г. — Горький : 1987. С.263-269.
  • Мельникова, В. Ф. «Хотелось бы назвать всех поименно…» // газета «На старт». 5.04. 1993.
  • Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные). 1937—1941. Биографический словарь. М.: 2012. С.341-342.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.