Сяргей Іванавіч Крыжэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Іванавіч Крыжэвіч
Нараджэнне 17 лютага 1952(1952-02-17) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст
Узнагароды
юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі» юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»

Сяргей Іванавіч Крыжэвіч (нар. 17 лютага 1952, Крычаў, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 лютага 1952 года ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці.

Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу, Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (фінансіст, эканаміст).

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў інспектарам дзяржаўных даходаў фінансавага аддзела Шклоўскага райвыканкама. Працаваў інжынерам вытворчага аддзела, старшым эканамістам, старшым інжынерам, начальнікам вытворча-планавага аддзела будаўнічых арганізацый аб’яднання «Белсельбуд». Быў лектарам, інструктарам арганізацыйнага аддзела Крычаўскага гаркама КПБ. Займаў пасады старшыні планавай камісіі, намесніка старшыні выканаўчага камітэта Крычаўскага раённага Савета дэпутатаў, намесніка старшыні Крычаўскага гарвыканкама, намесніка старшыні Чэрыкаўскага райвыканкама, старшыні Клічаўскага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», шасцю юбілейнымі медалямі, медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі