Сяргей Іванавіч Лебядзінскі
Сяргей Іванавіч Лебядзінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1959[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | псіхалінгвістыка[2] і навучанне мове[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргей Іванавіч Лебядзінскі (нар. 1959, г. Данецк) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2019), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Данецку (Украіна). Скончыў СШ № 57 г. Данецка. У 1976—1981 гадах студэнт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981—1984 гадах асістэнт кафедры рускай мовы і псіхалогіі Тульскага політэхнічнага інстытута.
З 1984 года працуе ў БДУ. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1994 года дацэнт. У 2018 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З’яўляецца старшынёй Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай, выканаўчым дырэктарам Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, членам Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры (г. Санкт-Пецярбург), членам Савета Базавай арганізацыі краін СНД па рускай мове (г. Масква), галоўным рэдактарам часопіса «Вестник БООПРЯИ», членам рэдкалегіі часопіса «Русистика в Беларуси».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік БДУ» (2018). Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2019), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца вядучым спецыялістам у галіне псіхалінгвістыкі, лінгвадыдактыкі, методыкі выкладання рускай мовы як замежнай.
Апублікаваў 8 манаграфій, 11 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па тэорыі і практыцы перакладу, тэорыі і методыцы выкладання рускай мовы як замежнай, рускай мове для замежных навучэнцаў, псіхалінгвістыцы, тэорыі авалодання мовай, звыш 180 навуковых прац.
Выкладаў рускую мову ў Італіі.