Сяргей Ігаравіч Курганскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Курганскі
Поўнае імя Сяргей Ігаравіч Курганскі
Нарадзіўся 15 мая 1986(1986-05-15)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 191 см
Вага 76 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 19
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2009 Беларусь Нёман (Гродна) 4 (-12)
2007—2008   Беларусь Савіт (Магілёў) 19 (-32)
2008   Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 5 (-6)
2009   Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (-7)
2010 Беларусь Дынама (Брэст) 1 (-4)
2011 Беларусь Партызан (Мінск) 9 (-6)
2012 Беларусь Дняпро (Магілёў) 14 (-9)
2013 Беларусь Слонім 13 (-10)
2014 Беларусь Ліда 21 (-39)
2015— Беларусь Нёман (Гродна) 110 (-114)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 студзеня 2022.

Сяргей Курганскі (нар. 15 мая 1986, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, пачынаў кар’еру ў дублі мясцовага «Нёмана». У 2005 годзе з’яўляўся ў асноўнай камандзе гродзенцаў, але пазней зноў выступаў толькі за дубль. Улетку 2007 года трапіў у арэнду ў «Савіт» (быў там асноўным брамнікам), правёў у гэтым клубе адзін год. Другую палову 2008 правёў у складзе мінскага МТЗ-РІПА, дзе быў другім брамнікам пасля Аляксандры Сулімы. Некаторы час з-за дыскваліфікацыі Сулімы трапляў у стартавы склад мінчан.

Сезон 2009 правёў у «Белшыне», разам з якой выйграў Першую лігу. У 2010 годзе выступаў за брэсцкае «Дынама», дзе гуляў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе правёў толькі адзін матч. З 2011 стаў выступаць у клубах Першай лігі, пры гэтым «Партызану» і «Дняпру» дапамагаў вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Першую палову 2013 года знаходзіўся без клуба, пасля чаго стаў іграком «Слоніма». У 2014 годзе быў асноўным брамнікам «Ліды».

У сакавіку 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Нёманам»[3]. Пачынаў сезон 2015 у якасці другога брамніка, але неўзабаве выцесніў Уладзіслава Васілючка і заняў месца ў аснове. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі[4]. У сезоне 2016 ужо быў трывалым першым брамнікам каманды.

Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года Курганскім цікавілася брэсцкае «Дынама», але ён вырашыў застацца ў Гродна на наступны год[5]. Сезон 2017 распачаў у аснове, аднак у маі выбыў з-за траўмы, і пазней стаў саступаць месца ў складзе Уладзіміру Жураву. У лістападзе 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нёманам»[6]. Сезон 2018 пачынаў у якасці асноўнага брамніка, аднак у красавіку атрымаў траўму. У жніўні 2018 года вярнуўся ў строй і зноў атрымаў месца ў аснове.

У снежні 2018 года падпісаў пагадненне з гродзенцамі на сезон 2019[7]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, аднак у ліпені атрымаў траўму, пасля аднаўлення ў верасні стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады[8].

У 2020—2021 гадах не меў трывалага месца ў складзе, чаргаваўся з іншымі брамнікамі, пераважна з Дзмітрыем Дударам. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам на год[9].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]