Перайсці да зместу

Сяргей Васілевіч Ложачнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сяргей Васільевіч Ложачнік)
Сяргей Васілевіч Ложачнік
Старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта
5 сакавіка 2013 — 12 верасня 2019
Папярэднік Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч
Пераемнік Аляксей Валянцінавіч Садоўскі
Старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта
з 12 верасня 2019
Папярэднік Міхаіл Канстанцінавіч Карповіч

Нараджэнне 10 лістапада 1981(1981-11-10)[1] (42 гады)
Адукацыя

Сяргей Васілевіч Ложачнік (нар. 10 лістапада 1981, в. Петкавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Беларус. У 2007 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання па спецыяльнасці «машыны і апараты харчовых вытворчасцей», прысвоена кваліфікацыя інжынер-механік; у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне аграпрамысловым комплексам».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2001 годзе механікам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Крутагор’е-Петкавічы» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

У 2001—2002 гадах механік па рамонце і наладцы абсталявання мясной прамысловасці каўбаснага цэха калгаса імя Карла Маркса Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 20022004 фармоўшчык каўбасных вырабаў трэцяга разраду; аператар лініі прыгатавання фаршу пятага разраду ТАА «Віказ» Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 20042009 гадах інжынер-тэхнолаг, з 2007 г. начальнік каўбаснага цэха ААТ «Агракамбінат „Дзяржынскі“» Мінскай вобласці. У 20092011 гадах начальнік Дзяржаўнай харчовай інспекцыі па якасці і стандартызацыі — галоўны дзяржаўны інспектар Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

У 20112013 дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Шчучынскі масласырзавод» Гродзенскай вобласці.

З 5 сакавіка 2013 года старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.

12 верасня 2019 года прызначаны старшынёй Лідскага райвыканкама[3].

Жанаты, выхоўвае дачку.

Зноскі

  1. а б http://web.archive.org/web/20200408192730/http://schuchin.grodno-region.by/uploads/files/Biografija-na-sajt-Lozhechnik-S.V-1.pdf
  2. а б https://news.tut.by/economics/653273.html
  3. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 17.09.2019.