Сяргей Вячаслававіч Лявіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Лявіцкі
Поўнае імя Сяргей Вячаслававіч Лявіцкі
Нарадзіўся 17 сакавіка 1990(1990-03-17)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2014 Беларусь Нёман (Гродна) 123 (6)
2015—2016 Беларусь Слуцк 29 (3)
2017—2018 Беларусь Ліда 54 (7)
2019 Беларусь Смалявічы 23 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2017

Сяргей Лявіцкі (нар. 17 сакавіка 1990, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 2008 года гуляў за гродзенскі «Нёман». У сезоне 2010 стаў трывалым іграком асновы, але пазней неаднаразова саступаў месца іншым ігракам.

Сезон 2013 распачынаў на лаўцы запасных і зрэдку з’яўляўся ў асноўным складзе. Пасля зыходу з каманды Дзмітрыя Рэкіша ў ліпені 2013 года здолеў замацавацца на пазіцыі правага паўабаронцы. У верасні 2013 года саступіў месца ў аснове навічку каманды Арцёму Салаўю.

У сезоне 2014 звычайна знаходзіўся на лаўцы запасных і выхадзіў на замену ў канцы матча, а ў жніўні і лістападзе 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў гродзенскі клуб[2].

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[3]. У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў гол у Гродна ў матчы з «Нёманам» (4:0), адразу пасля гэтага зрабіў прапанову сваёй нявесце[4]. У сезоне 2016 гуляў мала з-за траўм, пачынаючы з ліпеня не з’яўляўся на полі. У студзені 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

У лютым-сакавіку 2017 года падтрымліваў форму з «Нёманам», а пазней прыбыў на прагляд у «Ліду», з якой у красавіку падпісаў кантракт[6]. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком «Ліды» ў сезоне 2017[7], у сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком асновы.

У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў»[8]. У складзе смалявіцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог па выніках сезона вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года пакінуў клуб[9] і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Нёман Беларусь 27 5
2008 Д1 Нёман Беларусь 13 0
2009 Д1 Нёман Беларусь 20 0
2010 Д1 Нёман Беларусь 25 2
2011 Д1 Нёман Беларусь 11 1
2012 Д1 Нёман Беларусь 22 2
2013 Д1 Нёман Беларусь 20 0
2014 Д1 Нёман Беларусь 12 1
2015 Д1 Слуцк Беларусь 18 3
2016 Д1 Слуцк Беларусь 11 0
2017 Д2 Ліда Беларусь 29 3
2018 Д2 Ліда Беларусь 25 4
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 23 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]