Дзмітрый Васілевіч Рэкіш
Дзмітрый Рэкіш | |||
![]() | |||
Агульная інфармацыя | |||
Поўнае імя | Дзмітрый Васілевіч Рэкіш | ||
Нарадзіўся | 14 верасня 1988[1] (31 год) | ||
Грамадзянства | ![]() | ||
Рост | 185 см | ||
Вага | 78 кг | ||
Пазіцыя | паўабаронца | ||
Інфармацыя пра клуб | |||
Клуб | ![]() | ||
Нумар | 19 | ||
Кар’ера | |||
Клубная кар’ера* | |||
2003 | ![]() |
1 (0) | |
2004 — 2011 | ![]() |
54 (6) | |
2008 | → ![]() |
26 (4) | |
2011 | → ![]() |
0 (0) | |
2012 | ![]() |
15 (0) | |
2013 | ![]() |
17 (1) | |
2013 | ![]() |
5 (1) | |
2014 | ![]() |
20 (3) | |
2015 | ![]() |
35 (11) | |
2016 | ![]() |
12 (2) | |
2016 — 2017 | ![]() |
42 (7) | |
2018 | ![]() |
8 (0) | |
2018 | ![]() |
12 (3) | |
2019 | ![]() |
22 (1) | |
Нацыянальная зборная** | |||
2004 — 2005 | ![]() |
10 (0) | |
2005 — 2006 | ![]() |
5 (1) | |
2008 — 2011 | ![]() |
27 (8) | |
Міжнародныя медалі | |||
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
| |||
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Дзмітрый Рэкіш (нар. 14 верасня 1988, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец СДЮШАР-5 горада Бабруйска. У 2004 годзе ўвайшоў у склад мінскага «Дынама». 3 2010 года стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 года, пакінуўшы «Дынама»[2], знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары», але з-за змены трэнера ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама іграком цікавілася «Кубань», але 21 лютага Дзмітрый падпісаў арэнднае пагадненне з варшаўскай «Палоніяй» да чэрвеня 2011 года з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасні спрабаваў працаўладкавацца ў чэшскім клубе «Славацка»[3]. 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненне з мінскім «Дынама» і стаў свабодным агентам[4].
У лістападзе нямецкі клуб Другой Бундэслігі «Фартуна» запрашаў Рэкіша на прагляд. Таксама ў зімовае міжсезонне пабываў у стане «Бунёдкара», агдамскага «Карабаха» і «Гомеля».
15 сакавіка 2012 года падпісаў гадавы кантракт з клубам «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Не здолеў замацавацца ў аснове, і ў кастрычніку 2012 года разарваў кантракт з жодзінскім клубам[6].
У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[7]. Трывала гуляў у аснове гродзенскага клуба. У ліпені 2013 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай дамоўленасці быў скасаваны[8].
У кастрычніку 2013 года перайшоў у клуб другога чэшскага дывізіёна «Тршынец»[9]. За чэшскі клуб правёў 5 матчаў, забіў адзін гол.
У лютым 2014 года зноў стаў іграком «Нёмана»[10]. Зноў меў сталае месца ў асноўным складзе (звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы), але толькі ў асобных матчах здолеў добра праявіць сабе (так, 25 мая ў матчы з «Белшынай» гол і галявая перадача Рэкіша, які выйшаў на замену ў другім тайме, дапамаглі «Нёману» вырваць перамогу — 4:3). У кастрычніку 2014 другі раз пакінуў «Нёман»[11].
У сакавіку 2015 года далучыўся да літоўскага клуба «Спірыс»[12]. З 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне 2015, дапамог камандзе заняць пятае месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў «Спірыс», у пачатку 2016 трэніраваўся разам з «Іслаччу». У сакавіку 2016 года цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць «Тракай», з якім хутка быў падпісаны кантракт[13].
У жніўні 2016 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У жодзінскім клубе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[15]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. З 11 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[16].
У студзені 2018 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Жэтысу», але беспаспяхова[17]. У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»[18]. У ліпені 2018 года перайшоў у інданезійскі клуб ТІРА[19].
У сакавіку 2019 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[20]. У складзе «Іслачы» стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[21].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў. 11 жніўня 2010 года ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 супраць Аўстрыі выйшаў на замену на 73-й хвіліне і вызначыўся дублем (75 і 90 хвіліны)[22], што дапамагло беларускай камандзе выраўняць лік (3:3). Дзякуючы гэтаму, Беларусь трапіла ў фінальную частку чэмпіянату, дзе Рэкіш выхадзіў на замену ў чатырох матчах.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2009
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011, Данія
Зноскі
- ↑ Dmitri Rekish // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Дмитрий Рекиш покидает минское «Динамо». champ.by
- ↑ Рекиш так и не перешел в "Словацко". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш стал свободным агентом. sportpress.by
- ↑ Дмитрий Рекиш и Паскаль Менди перешли в жодинское "Торпедо-БелАЗ". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш покинул жодинское "Торпедо". football.by
- ↑ Рекиш стал игроком "Немана". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш покинул "Неман". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш перешел в состав чешского клуба "Тршинец". football.by
- ↑ Рекиш подписал контракт с «Неманом». football.by
- ↑ Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками. football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш перешел в литовский "Спирис". football.by
- ↑ Дмитрий Рекиш стал игроком литовского "Тракая". football.by
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Рекишем. football.by
- ↑ Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ". football.by
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ". football.by
- ↑ Рекиш не подошел «Жетысу» и вернулся в Беларусь. by.tribuna.com
- ↑ Дмитрий Рекиш перешел в стан аутсайдера российской ФНЛ. football.by
- ↑ Рекиш перешел в индонезийский клуб ТНИ. by.tribuna.com
- ↑ "Ислочь" подписала контракт с Рекишем. football.by
- ↑ Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь". pressball.by.
- ↑ Пратакол матча Аўстрыя - Беларусь. football.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Маладзёжная зборная Беларусі — Маладзёжны чэмпіянат Еўропы 2011 — трэцяе месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Гутар (б) • 2 Драгун • 3 Мацвейчык • 4 Паліцевіч • 5 Бага • 6 Астравух • 7 Сівакоў (к) • 8 Букаткін • 9 Скавыш • 10 Перапечка • 11 Варанкоў • 12 Гамялько (б) • 13 Няхайчык • 14 Рыжко • 15 Рэкіш • 16 Гардзяйчук • 17 Гайдучык • 18 Палякоў • 19 Савасцьянаў • 20 Вераціла • 21 Філіпенка • 22 Гушчанка (б) • 23 Хвашчынскі • трэнер: Георгій Кандрацьеў |
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК ТІРА-Персікаба
- Ігракі ФК Факел Варонеж
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Рыцярэй
- Ігракі ФК Жальгірыс Каўнас
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Тршынец
- Ігракі ФК Палонія Варшава
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Савіт
- Ігракі ФК РВАР Мінск