Сяргей Віталевіч Ірха
Поўнае імя | Сяргей Віталевіч Ірха | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 сакавіка 1984[1] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Сяргей Ірха (нар. 25 сакавіка 1984, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», пазней гуляў у розных клубах. У 2009—2010 гадах гуляў у Літве за «Таўрас», а ў 2011 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», за якое забіў першы гол чэмпіянату 2011.
У пачатку 2012 года вярнуўся ў «Славію-Мазыр». У сезоне 2012 трывала гуляў у аснове. У наступным сезоне таксама працягваў гуляць за «Славію». У красавіку 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да ліпеня. Пасля вярнуўся ў асноўны склад, але не здолеў выратаваць мазырскі клуб ад вылету ў Першую лігу.
У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[3]. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014.
У студзені 2015 года пакінуў «Віцебск»[4] і накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», але не падышоў клубу[5] і завяршыў прафесійную кар’еру.
З 2021 года пачаў у якасці аматара выступаць у Другой лізе за гродзенскі ЖКГ, а ў 2022 годзе правёў адзін матч за «Нёман-Белкард».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2005—2006 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2002 | Д1 | Славія | 3 | 0 |
2003 | Д1 | Славія | 8 | 0 |
2004 | Д1 | Славія | 22 | 1 |
2005 | Д1 | Тарпеда | 23 | 3 |
2006 (1) | Д1 | Тарпеда | 13 | 0 |
2006 (2) | Д1 | Лакаматыў | 10 | 1 |
2007 | Д1 | Віцебск | 22 | 1 |
2008 | Д1 | Віцебск | 15 | 1 |
2009 (1) | Д1 | Смаргонь | 9 | 0 |
2009 (2) | Д1 | Таўрас | 15 | 3 |
2010 | Д1 | Таўрас | 25 | 3 |
2011 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 26 | 5 |
2012 | Д1 | Славія | 26 | 1 |
2013 | Д1 | Славія | 19 | 2 |
2014 | Д2 | Віцебск | 26 | 1 |
2021 | Д3 | ЖКГ | 19 | 10 |
2022 | Д3 | Нёман-Белкард | 1 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergey Irkha // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/sergey_irha/
- ↑ Леничко, Ирха и Ярославский подписали контракты с "Витебском" (руск.). football.by (14 сакавіка 2014). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Ирха, Ярославский и Позняк покинули "Витебск" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 5 чэрвеня 2024.
- ↑ Футбол. Вместо Сергея Ирхи в "Неман" прибыл латвийский легионер Денис Тарасов (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2015.