Сяргей Дзям’янавіч Роман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Дзям’янавіч Роман
Сергей Демьянович Роман
Дата нараджэння 24 верасня 1917(1917-09-24)
Месца нараджэння Ейск, Краснадарскі край
Дата смерці 26 чэрвеня 1944(1944-06-26) (26 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 19431944
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Commons-logo.svg Сяргей Дзям’янавіч Роман на Вікісховішчы

Сяргей Дзям’янавіч Ро́ман (24 верасня 1917 — 26 чэрвеня 1944) — стралок 168-га гвардзейскага стралковага палка 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі чырвонаармеец. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 (24) верасня 1917 года ў горадзе Ейск (цяпер Краснадарскі край). Працаваў маляром.

У Чырвонай Арміі і на фронце з сакавіка 1943 года. У баі за вёску Пружынішчы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці 24 чэрвеня 1944 года пасля артпадрыхтоўкі першым падняўся ў атаку. У баі 26 чэрвеня 1944 года першым падняўся ў атаку і сваім прыкладам павёў усіх байцоў падраздзялення. Калі рота залягла пад агнём кулямёта, Раман падняўся ва ўвесь рост, кінуў у варожы кулямёт гранату, а затым целам закрыў амбразуру.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм гвардыі чырвонаармейцу Роману Сяргею Дзям’янавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1945 годзе ў горадзе Ейску вуліца Верхняя была перайменаваная ў вуліцу Сяргея Романа.
  • У 1981 годзе ў сярэдняй школы № 4, на рагу вуліц С. Романа і Першамайскай, усталяваны помнік Герою Савецкага Саюза гвардыі чырвонаармейцу Сяргею Дзям’янавічу Роману (скульптар В. А. Жданаў).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Роман, Сергей Демьянович на сайце «Героі краіны»