Сяргей Канстанцінавіч Берднік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Канстанцінавіч Берднік
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1952(1952-10-20) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Канстанцінавіч Берднік (нар. 20 кастрычніка 1952, г. Капыль, Мінская вобласць) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1985), дацэнт (1992)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1974 годзе філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»[1]. Абараніў у 1985 годзе кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фразеалогія ў творах Якуба Коласа»[2].

Выкладае на кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ, дацэнт[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: фразеалогія; лексікалогія; стылістыка; мова мастацкай літаратуры і СМІ[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1994), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012)[1], знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2012)[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Берднік, С. К. Беларуская арфаграфія ў гісторыях і апавяданнях, табліцах і схемах // Роднае слова. — 2011. — № 8. — С. 43-46 / 0,2 др. арк.
  2. Берднік, С. К., Грыгор’ева Л. М. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / С. К. Берднік, Л. М. Грыгор’ева [і інш.]. — Мінск: Вышэйшая школа, 2011. — Раздзелы Уводзіны. Фразеалогія. — С. 5-26, 195—205. — 1,5 др. арк. (з грыфам Міністэрства адукацыі).
  3. Берднік, С. К. Выкарыстанне фразеалагізмаў у друкаваных СМІ / С. К. Берднік // Журналістыка-2011: Стан, праблемы і перспектывы: Матэрыялы ХІІІ Міжнар. навук.-практ. канф., прысвеч. 90-годдзю БДУ. — Мінск, 8-9 снежня 2011 г. / Рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. Мінск, 2011. — С. 184—186 / 0,1 друк. арк.
  4. Берднік, С. К. Уласна-лексічны выбар Васіля Быкава ў аповесці «Яго батальён» / С. К. Берднік // Жыццём і словам прысягаючы…/ Зборнік нав. прац, Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012.- С. 51 — 56 / 0,3 друк. арк.
  5. Берднік, С. К. На шляху да дасканаласці / С. К. Берднік // Настаўніцкая газета. — № 76 (7206). — 2012. — 28 чэрв. / 0,1 др. арк.
  6. Берднік, С. К. Канцэптуальны феномен у загалоўках «Настаўніцкай газеты» / С. К. Берднік // Журналістыка — 2012: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы XIV Міжнар. навук.-практыч. канф., 6-7 снежня 2012 г., Мінск / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. — Вып. 14. — Мінск: БДУ, 2012. — С. 219—222 / 0,1 друк. арк.
  7. Берднік, С. К. Узус і аказіянальная канатацыя ў рэкламных тэкстах. Журналістыка — 2013: стан, праблемы і перспетывы: матэрыялы XV Міжнар. навук.-практыч. канф., 6 сенжня 2013 г., Мінск / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БДУ, 2013. — С. 182—183 / 0,1 др.арк.
  8. Берднік, С. К. Будаўнічая лексіка ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды». У сааўт з Т. С. Бабровіч. С. Берднік// На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М. В. Бірылы: матэрыялы Міжнар. навук. канф, 10-11 вер.2013 г., Мінск. / Цэнтр даследавання бел. культуры, мовы і л-ры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі; БДПУ. — Мінск: Беларуская навука, 2014. С. 44-47. / 0,2 др.арк.
  9. Берднік, С. К. Беларускамоўныя тэксты СМІ ва ўмовах білінгвізму. Журналістыка — 2014: стан, праблемы і перспетывы: матэрыялы 16-й Міжнар. наук.-практыч. канф., 4-5 сенжня 2014 г., Мінск / рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БДУ, 2014. — С. 277—279 / 0,15 др.арк.
  10. Берднік, С. К. Тэксты сродкаў масавай камунікацыі ў рэчышчы нарматыўнай стылістыкі / С. Берднік // Слова ў кантэксце часу: да 85-годдзя прафесара А. І. Наркевіча : пленарныя даклады / пад агул. рэд. В. І. Іўчанкава. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2014. — 196 с. — С. 16-22. / 0,45 друк.арк.
  11. Берднік, С. К. Тэксты сродкаў масавай камунікацыі: анталагічны і стылістычны аспекты / С. Берднік // Слова ў кантэксце часу: да 85-годдзя прафесара А. І. Наркевіча : зб. навук. прац : у 2 т. / пад агул. рэд. В. І. Іўчанкава. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2014. — Т. 1. — С. 21-27. ¬- Дэп. у БДУ 16.05.2014, № 003816052014. / 0,45 друк.арк.
  12. Берднік, С. К. У пошуках слова. Журналістыка-2015: стан, праблемы і перспектывы : матэрыялы 17-й Міжнар. навук.-практ. канф., 12-13 ліст. 2015 г., Мінск / рэдкал. : С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. — Вып. 17. — Мінск : БДУ, 2015.. С.255-257 / 0,1 друк.арк.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]