Сяргей Ігаравіч Курганскі
Сяргей Курганскі | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Сяргей Ігаравіч Курганскі | |
Нарадзіўся | 15 мая 1986[1] (33 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 191 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазіцыя | брамнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 19 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2003 — 2009 | ![]() |
4 (-12) |
2007 — 2008 | → ![]() |
19 (-32) |
2008 | → ![]() |
5 (-6) |
2009 | → ![]() |
13 (-7) |
2010 | ![]() |
1 (-4) |
2011 | ![]() |
9 (-6) |
2012 | ![]() |
14 (-9) |
2013 | ![]() |
13 (-10) |
2014 | ![]() |
21 (-39) |
2015 — | ![]() |
72 (-71) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
|
Сяргей Курганскі (нар. 15 мая 1986, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, пачынаў кар’еру ў дублі мясцовага «Нёмана». У 2005 годзе з’яўляўся ў асноўнай камандзе гродзенцаў, але пазней зноў выступаў толькі за дубль. Улетку 2007 года трапіў у арэнду ў «Савіт» (быў там асноўным брамнікам), правёў у гэтым клубе адзін год. Другую палову 2008 правёў у складзе мінскага МТЗ-РІПА, дзе быў другім брамнікам пасля Аляксандры Сулімы. Некаторы час з-за дыскваліфікацыі Сулімы трапляў у стартавы склад мінчан.
Сезон 2009 правёў у «Белшыне», разам з якой выйграў Першую лігу. У 2010 годзе выступаў за брэсцкае «Дынама», дзе гуляў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе правёў толькі адзін матч. З 2011 стаў выступаць у клубах Першай лігі, пры гэтым «Партызану» і «Дняпро» дапамагаў вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Першую палову 2013 года знаходзіўся без клуба, пасля чаго стаў іграком «Слоніма». У 2014 годзе быў асноўным брамнікам «Ліды».
У сакавіку 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Нёманам»[2]. Пачынаў сезон 2015 у якасці другога брамніка, але неўзабаве выцесніў Уладзіслава Васілючка і заняў месца ў аснове. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі[3]. У сезоне 2016 ужо быў трывалым першым брамнікам каманды.
Па заканчэнні сезону ў снежні 2016 года Курганскім цікавілася брэсцкае «Дынама», але ён вырашыў застацца ў Гродна на наступны год[4]. Сезон 2017 распачаў у аснове, аднак у маі выбыў з-за траўмы, і пазней стаў саступаць месца ў складзе Уладзіміру Жураву. У лістападзе 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нёманам»[5]. Сезон 2018 пачынаў у якасці асноўнага брамніка, аднак у красавіку атрымаў траўму. У жніўні 2018 года вярнуўся ў строй і зноў атрымаў месца ў аснове. У снежні 2018 года падпісаў пагадненне з гродзенцамі на сезон 2019[6].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2007, 2009, 2012
Зноскі
- ↑ Sergey Kurganski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Курганский и Фомин заключили контракты с «Неманом», Каборда покинул клуб
- ↑ Сергей Курганский продлил контракт с "Неманом"
- ↑ Курганский подписал новый контракт с «Неманом»
- ↑ Журов и Курганский продолжат защищать ворота "Немана"
- ↑ Сергей Курганский поставил подпись под новым контрактом с "Неманом"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Нёмана» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Нёман Гродна
|
---|
1 Маліеўскі (б) • 3 Кантарыя • 5 Вягера • 8 Бебей • 11 Жукоўскі (к) • 13 Рассадкін • 14 Мурачоў • 17 Горбач • 18 Забелін • 19 Курганскі (б) • 23 Слабашэвіч • 25 Ляшко • 26 Сакута • 27 Алыкулаў • 28 Стойкавіч • 35 Шышлоў (б) • 46 Лягчылін • 50 Лукашэвіч • 77 Копач • 78 Яблонскі • 87 Яцкевіч • 91 Дудар (б) • 95 Цеслюкевіч • Бяценя • Трэнер: Ігар Кавалевіч |