Перайсці да зместу

Сяргей Кімавіч Рахманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Кімавіч Рахманаў
Намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Нараджэнне 6 лютага 1952(1952-02-06) (72 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Дзейнасць хімія і фізічная хімія

Сяргей Кімавіч Рахманаў (нар. 6 лютага 1952, Краснадар, Расія) — беларускі вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар хімічных навук (1997), прафесар кафедры неарганічнай хіміі (2005). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001). Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (2009).

Рахманаў Сяргей Кімавіч нарадзіўся 6 лютага 1952 г. у горадзе Краснадар. Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974 г.), аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977 г.). Абараніў кандыдацкую дысертацію па хіміі ў 1979 г., а доктарскую ─ у 1997 годзе. У 1977—1978 малодшы навуковы супрацоўнік кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978—1981 малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі хіміі фотапрацэсаў НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ. У 1981—1988 старэйшы навуковы супрацоўнік кафедры неарганічнай хіміі хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1988—1997 в.а. загадчыка лабараторыі, загадчык лабараторыі хіміі фотапрацэсаў, намеснік дырэктара (пачынаючы з 1991 г.), дырэктар (1993—1996) НДІ фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1997—2004 прарэктар па навуковай рабоце, у 2004—2006 першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2002—2008 гадах — загадчык кафедры неарганічнай хіміі БДУ. Атрымаў званне прафесара ў 2005 годзе. У 2006—2007 намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2007—2008 генеральны дырэктар навукова-вытворчага прадпрыемства «Інстытут нафты і хіміі» Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. У чэрвені 2008—2011 намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З’яўляецца старшынёй Савета БДУ па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацій.

Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджан Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1]. З 2011 года — Пасол Рэспублікі Беларусь ў Японіі. 13 кастрычніка 2016 года вызвалены ад пасады Пасла ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду[2].

Валодае англійскай мовай.

Навуковы ўклад

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне фізікахіміі ультрадысперсных сістэм, нанахіміі, фотахіміі неарганічных сістэм. Пад яго кіраўніцтвам створаны новы навуковы напрамак, у рамках якога распрацаваны і ўкаранёны ў вытворчасць комплекс тэхналогій хіміка-фатаграфічнай апрацоўкі галагенсярэбраных матэрыялаў, распрацаваныя і ўкаранёныя ў вытворчасць тэхналогіі перапрацоўкі прамысловых адыходаў, якія змяшчаюць каштоўныя металы.

Спраектаваў і ажыццявіў на практыке шэраг эффектыўных працэсаў атрымання фатаграфічных выяў. Унёс важкі ўклад у высновы прамысловай радыёграфіі і медыцынскай рэнтгенадыягностыкі. Будучы прарэктарам БДУ, асаблівую ўвагу звяртаў на ўзмацненне ўніверсітэцкай навукі, укараненню сучасных тэхналогій, усталяванню партнёрскіх зносін з вядучымі ўніверсітэтамі свету.

Аўтар больш больш за 220 навуковых прац, 37 вынаходніцтваў.

Напрамкі навуковай дзейнасці

[правіць | правіць зыходнік]
  • Фізічная хімія нанаструктураваных і гетэрагенных сістэм
  • Фатахімія неарганичных спалучэнняў
  • Хімія каштоўных металаў
  • Нанахімія

Выкладаемыя дысцыпліны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Абраныя главы нанахіміі
  • Хімічнае дзеянне выпраменьванняў на цвёрдыя рэчыва

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Исследование фотографического процесса с физическим проявлением на пленочных системах, включающих галогенид тяжелого металла: автореф. дис. канд. хим. наук: 02.00.04[3] / Белорус. гос. ун-т. Минск, 1978.
  2. Малые частицы металлов в фотографических процессах с химическим усилением на пленках иодида свинца // Химические проблемы создания новых материалов и технологий. Мн., 1998.
  3. Формирование структур на основе нанодисперсных материалов в результате гетерогенных окислительно-восстановительных химических реакций (в соавт.) // Химические проблемы создания новых материалов и технологий. Мн., 2003.
  4. Свойства и функции малых частиц металлов в фотографических процессах с химическим усилением на иодиде свинца и галогенидах серебра : автореф. дис. д-ра хим. наук: 02.00.04[4] / ИОиОХ АН Респ. Беларусь.
  5. Введение в нанохимию: пособие для студентов хим. фак.[5] Минск: БГУ, 2009. (совм. с О. В. Сергеевой).
  6. Химия: введение в специальность: пособие для студентов вузов[6] / под ред. Ф. Н. Капуцкого. Минск: БГУ, 2011 (совм. со Д. В. Свиридовым).

Зноскі