Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі
Сяргей Сцяпанавіч Мусінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 2008 (87 гадоў) |
Дзеці | Яўгенія Сяргееўна Мусінская[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Мінск і іншыя |
Найважнейшыя пабудовы | Будынак Мінгарвыканкама |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сяргей Сцяпанавіч Мусі́нскі (21 верасня 1920, с. Лісіцына, Нікольскі раён, Валагодская вобласць — 18 жніўня 2008) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1973). Акадэмік архітэктуры Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1952 годзе Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Працаваў у Белдзяржпраекце, у 1960—1967 і з 1969 кіраўнік майстерні ў інстытуце «Мінскпраект», у 1967—1969 галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1953 года.
Асноўныя праекты[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%BC.jpg/220px-%D0%9C%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B3%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D0%BA%D0%BE%D0%BC.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Nezavisimosti_avenue%2C_Minsk_-_panoramio.jpg/220px-Nezavisimosti_avenue%2C_Minsk_-_panoramio.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%9D%D0%94%D0%86_%D1%81%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BA%D0%B0%D1%9E_%D0%B0%D1%9E%D1%82%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8B%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96_%28%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%29.jpg/220px-%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA._%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%9D%D0%94%D0%86_%D1%81%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BA%D0%B0%D1%9E_%D0%B0%D1%9E%D1%82%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8B%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96_%28%D0%BF%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%BB%D1%8F_%D0%91%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%83.jpg/220px-%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82_%D0%BB%D1%8F_%D0%91%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%83.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Minsk%2C_Belarus_-_panoramio_%28556%29.jpg/220px-Minsk%2C_Belarus_-_panoramio_%28556%29.jpg)
Асноўныя работы: у Мінску — праект забудовы плошчы Калініна (1954—1962), праект планіроўкі і забудовы 2-й чаргі Ленінскага праспекта (1958—1964), жылыя дамы з крамамі «Моднае адзенне», «Дом абутку», «Кветкі» (1958—1963), «Гастраном» і «Бульбяная» (1958), «Сінтэтыка» (1964), корпус інстытута фізкультуры па праспекце Ф. Скарыны (1960), інтэрнат БПІ (1954); будынак гарвыканкама (1964), Палац культуры тэкстыльшчыкаў (1960), гасцініца «Мінск» (1968, 2-я чарга), Палац мастацтваў (1973), комплексы 5—14-павярховых інтэрнатаў БПІ па вуліцах Сурганава (1969—1975), 12-павярховых Цнянскай (1978), Карбышава (1979) і Металістаў (1979), комплекс будынкаў НДІ сродкаў аўтаматызацыі па праспекце Ф. Скарыны (1977), фантан «Юнацтва» каля гасцініцы «Мінск» (1978, усе ў сааўт.), комплекс жылых дамоў па вул. Няміга (1991, кіраўнік аўтарскага калектыву); санаторны комплекс «Беларусь» у Сочы (1953—1968), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1972, в. Вязынка Маладзечанскага раёна); будынак аблвыканкама ў Гомелі (1974), Дом Саветаў у Шчучыне (1979, усе ў сааўт.) і інш.
У вобласці манументальнага мастацтва: помнік двойчы героям Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу (1960) і лётчыку-касманаўту У. В. Кавалёнку (1984), мемарыяльны комплекс «Вязынка» (1970)[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1978). Дзяржаўная прэмія БССР (1968, у аўтарскім калектыве) за архітэктуру Ленінскага праспекта[1], Заслужаны архітэктар БССР (1973)
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
З 1952 года быў у шлюбе са сваёй аднакурсніцай Ліяй Авейсаўнай Каджар. У іх нарадзіліся дочкі Таццяна Сяргееўна (мастацтвазнауца) і Яўгенія Сяргееўна (мастак ДПМ, сябра СМБ)(жывуць у Мінску) і сын Іван Сяргеевіч (навучаўся на фізічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, жыве ў Маскве) Мусінскія[2].
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Мусинский Сергей Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Исмаилов Э.Э. Персидские принцы из дома Каджаров в Российской империи. — Старая Басманная, 2009. — 594 с., ил. LXIV с. — 1 000 экз. экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мусінскі Сяргей Сцяпанавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Мусинский Сергей Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночна-Дзвінскай губерні
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Сочы
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Гомеля
- Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці