Сяргей Мікалаевіч Каданчык
Сяргей Мікалаевіч Каданчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1906 |
Месца нараджэння |
вёска Майсеевічы, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Магілёўскай вобласці, Рэспубліка Беларусь |
Дата смерці | 15 верасня 1943 (37 гадоў) |
Месца смерці | горад Новарасійск, СССР |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1928—1943 |
Званне | Падпалкоўнік |
Часць | 1339-ы стралковы полк 318-я дывізія 18-я армія |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Сяргей Мікалаевіч Каданчык (12 верасня 1906, вёска Майсеевічы, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 15 верасня 1943) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У Чырвонай Арміі з 1928 г. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З чэрвеня 1941 г. на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Закаўказскім, Паўднёва-Каўказскім франтах. Падпалкоўнік С. М. Каданчык вызначыўся ў верасні 1943 г. пры вызваленні Новарасійска. Загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле на плошчы Герояў у Новарасійску. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 18.9.1943 г. Яго імем названы вуліцы ў Асіповічах і Новарасійску, рыбалоўны траўлер; у вёсцы Майсеевічы на будынку школы, дзе ён вучыўся, мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 404. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Мікалаевіч Каданчык на сайце «Героі краіны»