Сяргей Міхайлавіч Ведзерка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сяргей Міхайлавіч Ведзерка
Род дзейнасці трэнер, тэнісны трэнер, тэнісіст
Дата нараджэння 4 лютага 1958(1958-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 2015(2015-10-31) (57 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Міхаіл Антонавіч Ведзерка[d]
Маці Антаніна Васільеўна Ведзерка[d]
Альма-матар

Сяргей Міхайлавіч Ве́дзерка (4 лютага 1958, Мінск — 31 кастрычніка 2015) — беларускі трэнер па тэнісе, тэнісіст, неаднаразовы прызёр спартакіяд народаў СССР, неаднаразовы пераможца і прызёр Усесаюзных спаборніцтваў сярод юнакоў[1], пасля завяршэння кар’еры — тэнісны трэнер, старшы трэнер Гарадскога центра алімпійскага рэзерву па тэнісе[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 лютага 1958 года ў Мінску ў сям’і беларускіх гадзіншчыкаў.

Бацька Міхаіл Антонавіч Ведзерка (12 чэрвеня 1928, Ануфравічы — 25 красавіка 1973, Мінск) — беларускі гадзіншчык, вынаходнік-рацыяналізатар, адзін з заснавальнікаў і ветэранаў Мінскага гадзіннікавага завода, адзін з першых працоўных, якія будавалі і стваралі Мінскі гадзіннікавы завод[3][4][5][6][7].

Маці Антаніна Васільеўна Ведзерка (народжаная Чурава; 26 сакавіка 1932, Сураўка — 26 сакавіка 2018, Мінск) — беларуская інжынер-канструктар, адна з першых спецыялістаў гадзіннікавай вытворчасці Беларусі, ветэран Мінскага гадзіннікавага завода[8][9][10][11][12].

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Тэнісам пачаў займацца ў дзяцінстве. Першым трэнерам быў Уладзімір Барысавіч Скугараў. Неаднаразова станавіўся прызёрам і пераможцам рэспубліканскіх і ўсесаюзных спаборніцтваў. Неаднаразовы пераможца і прызёр Усесаюзных спаборніцтваў сярод юнакоў, прызёр спартакіяд народаў СССР, кандыдат у майстры спорту СССР. Пасля завяршэння асабістай спартыўнай кар’еры — дапамагаў у падрыхтоўцы вядучым тэнісістам краіны, у тым ліку быў іх спарынг-партнёрам (С. С. Цяцерын, С. М. Леанюк(англ.) бел., І. А. Зазуля).

У 1975 годзе Сяргей Ведзерка паступіў у політэхнічны інстытут, які скончыў па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». У 1984 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і атрымаў спецыяльнасць выкладчыка[2].

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Сваю трэнерскую кар’еру ён пачаў у Мінскім абласным савеце «Дынама» ў 1985 годзе[2]. У 1990 годзе працаваў у СДЮШАР таварыства «Дынама», пад яго кіраўніцтвам займаліся каля 40 юных спартсменаў[13]. Затым выкладаў у школе СКА. У 2005 годзе атрымаў вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю[2].

З 16 лістапада 2006 года працаваў трэнерам у Гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па тэнісе[2].

Памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці 31 кастрычніка 2015 года. Развітанне з нябожчыкам адбылося ў крыпце Святога Мікалая Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску з удзелам выхаванцаў, іх бацькоў, трэнераў, родных і блізкіх. Пахаваны Сяргей Міхайлавіч Ведзерка на Паўночных могілках у Мінску.

Выхаванцы[правіць | правіць зыходнік]

За трыццацігадовую трэнерскую кар’еру Сяргей Ведзерка падрыхтаваў плеяду таленавітых і паспяховых юніёраў, якія прадстаўляюць Беларусь на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Пад кіраўніцтвам капітана Сяргея Ведзеркі нацыянальныя юніёрскія зборныя Рэспублікі Беларусь неаднаразова вярталіся з прызавымі месцамі з этапаў Кубкаў Еўропы. У ліку выхаванцаў Сяргея Міхайлавіча пераможцы і прызёры першынстваў і чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь, асабістага і каманднага першынства Еўропы па тэнісе, удзельнікі чэмпіянату свету, члены нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па тэнісе ў розыгрышы Кубка Дэвіса, Аляксандр Зотаў[14], Павел Катляроў[15], Яраслаў Шыла(англ.) бел.[16], Ягор Герасімаў(англ.) бел.[17], Яўгенія Субоціна[18], Аляксандр Панасік[19], Антаніна Грыб, Ганна Іўчык, Дыяна Назарук[20], Марат Кузьміцкі, Канстанцін Ачапоўскі[21], Аляксандр Малько[22], Арцём Прастак, Ілья Івашка(руск.) бел.[23], Максім Зубкоў[24], Ян Хурсан[25], Яўген Якаўлеў[26], Алена Галаўнёва[27], Аляксандр Ляоненка[28], Кацярына Паўленка[29], Садафмо Талібава(ням.) бел.[30], Максім Тыбар[31], Андрэй Андрухаў[32], Арцём Бурмістраў, Алена Антух, Павел Філін[33], Уладзімір Ігнацік[34].

Спартыўна-адміністрацыйная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляўся членам галоўнага трэнерскага савета Беларускай тэніснай федэрацыі[2] і камісіі па развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы РГА «Беларуская тэнісная федэрацыя»[35]. Шмат разоў з’яўляўся капітанам зборных камандаў па тэнісе[36][37].

Зноскі

  1. Вы играйте, а мы подождем (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Светлой памяти Сергея Ведерко Архівавана 4 студзеня 2019. (руск.) 
  3. Казанцев А. В., Абрамчик В. В. Минский часовой завод: страницы истории (1953—1965). — Мн, Полымя, 2000 — С. 12-13. — 176 с., тираж 1000 экз.
  4. Казанцев А. В., Абрамчик В. В. Минский часовой завод: страницы истории (1953—1965). — Мн, Полымя, 2000 — С. 23-24. — 176 с., тираж 1000 экз.
  5. Казанцев А. В., Абрамчик В. В. Минский часовой завод: страницы истории (1953—1965). — Мн, Полымя, 2000 — С. 63, 77-78, 99, 101, 163, 165. — 176 с., тираж 1000 экз.
  6. Казанцев А. В. Минский часовой завод: страницы истории (1966—1975)/ А. В. Казанцев — Мн.: ОДО «Друк-С», 2004 — С. 25, 162—164, 178. — 256 с., тираж 1000 экз.
  7. Казанцев А. В. Минский часовой завод: Страницы истории 1976—1980/ А. В. Казанцев — Минск: Бизнесофсет, 2009 — С. 146. — 222 с., тираж 500 экз.
  8. Казанцев А. В., Абрамчик В. В. Минский часовой завод: страницы истории (1953—1965). — С. 45, 116—117 — Мн, Полымя, 2000
  9. Казанцев А. В. Минский часовой завод: страницы истории (1966—1975)/ А. В. Казанцев — С. 68, — Мн.: ОДО «Друк-С», 2004
  10. Казанцев А. В. Минский часовой завод: страницы истории (1966—1975)/ А. В. Казанцев — С. 74, — Мн.: ОДО «Друк-С», 2004
  11. Казанцев А. В. Минский часовой завод: страницы истории (1966—1975)/ А. В. Казанцев — С. 77, — Мн.: ОДО «Друк-С», 2004
  12. Казанцев А. В. Минский часовой завод: Страницы истории 1976—1980/ А. В. Казанцев — С. 88, — Минск: Бизнесофсет, 2009
  13. "Фоторепортаж". Физкультурник Белоруссии 170 (165). 5 верасня 1990. 
  14. Александр Зотов (руск.) 
  15. Павел Котляров (руск.) 
  16. Ярослав Шило (руск.) 
  17. Егор Герасимов (руск.) 
  18. Евгения Субботина (руск.) 
  19. Панасик Александр Павлович (29.03.1987) Архівавана 4 студзеня 2019. (руск.) 
  20. Nazaruk Diana
  21. Ачаповский Константин Владимирович (13.04.1984) Архівавана 4 студзеня 2019. (руск.) 
  22. Александр Малько (руск.) 
  23. Илья Ивашка (руск.) 
  24. Максим Зубков (руск.) 
  25. Хурсан Ян Владимирович (29.04.1992) Архівавана 4 студзеня 2019. (руск.) 
  26. Яковлев Евгений Алексеевич (10.03.1991) Архівавана 4 студзеня 2019. (руск.) 
  27. Елена Головнёва (руск.) 
  28. Александр Леоненко (руск.) 
  29. Катерина Павленко (руск.) 
  30. Садафмо Толибова (руск.) 
  31. Тыбор Максим Игоревич (01.06.1998) Архівавана 4 студзеня 2019. (руск.) 
  32. Андрей Андрухов: учится в США и играет в теннис за Джорджию (руск.) 
  33. Павел Филин (руск.) 
  34. Владимир Игнатик (руск.) 
  35. НОВОСТИ РОО БТФ: ПРОШЛО ЗАСЕДАНИЕ ПРАВЛЕНИЯ Архівавана 4 студзеня 2019. (руск.) 
  36. Copa del Sol: Vince la Bielorussia — артыкул пра перамогу беларускай каманды пад кіраўніцтвам С. Ведзеркі ў Італіі (на фота С. Ведзерка ў акулярах)
  37. Белорусы заняли 3 место в финале Летних Кубков Европы по теннису среди юношей до 14 лет Архівавана 4 студзеня 2019. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]