Сяргей Сямёнавіч Цяцерын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Сямёнавіч Цяцерын
Род дзейнасці прадпрымальнік
Дата нараджэння 7 студзеня 1961(1961-01-07) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Сярге́й Сямё́навіч Цяце́рын (нар. 7 студзеня 1961, Мінск, БССР, СССР) — беларускі бізнесмен, былы старшыня Беларускай федэрацыі тэніса (да 3 жніўня 2021 года[1]), член хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. У СМІ называецца бізнесменам, набліжаным да Лукашэнкі[2][3], і членам яго найбліжэйшага акружэння з канца 1990-х гадоў[4][5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску[6]. У маладосці прафесійна займаўся тэнісам. Паводле інфармацыі са слоў самога Цяцерына (крытыкуюцца за недакладнасць[7][8]), у 1975—1978 гадах ён уваходзіў у склад юнацкай зборнай СССР па тэнісе, у 1978 і 1979 гадах быў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў адзіночным і парным разрадах, у 1980 годзе стаў чэмпіёнам СССР у парным разрадзе, у 1978—1984 гадах станавіўся чэмпіёнам БССР, у 1980 годзе заваяваў золата і срэбра маладзёжнага чэмпіянату Еўропы ў адзіночным і парным разрадах. Майстар спорту міжнароднага класу[9]. У 1982 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры[10][11]. Пасля завяршэння гульнявой кар’еры быў тэнісным трэнерам, у 1994 годзе быў капітанам мужчынскай зборнай на кубку Дэвіса[7].

У 1990-я гады Цяцерын пазнаёміўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Лічыцца, што менавіта Цяцерын навучыў яго гуляць у тэніс[4][5][12]. Паведамлялася, што Цяцерын і Лукашэнка неаднаразова гулялі ў пары, у тым ліку супраць расійскіх палітыкаў[6]. У 1997 годзе Аляксандр Лукашэнка стварыў аматарскую каманду па хакеі, і Цяцерын быў адным з першых гульцоў у гэтай камандзе, гуляючы на розных пазіцыях[7][13]. У 1996 годзе Цяцерын стаў намеснікам міністра спорту і турызму[5]. У 2003 годзе ізноў стаў капітанам мужчынскай зборнай на кубку Дэвіса[7]. Пэўны час Цяцерын займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе Аляксандр Лукашэнка, незадаволены вынікамі выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе, рэзка раскрытыкаваў Цяцерына і звольніў яго з НАК[5][14].

Мяркуецца, што Цяцерын актыўна заняўся бізнесам пасля адпраўлення ў адстаўку з пасады віцэ-прэзідэнта НАКа Аляксандрам Лукашэнкам за няўдалую Лонданскую Алімпіяду[5][15]. Крыніца выдання tut.by заявіла пра выкарыстанне Цяцерыным напрацаваных сувязяў[12]. Праз некалькі гадоў выданне «Ежедневник» уключыла Цяцерына ў топ-200 найбольш паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі[10].

«БелГлобалГарант», кампанія Цяцерына і былога члена праўлення тэніснай федэрацыі Рамана Бугайца, займаецца імпартам харчоў, а ў 2015 годзе атрымала ліцэнзію на імпарт алкаголю — віскі, віна, каньяку, вермуту (невялікі спіс спецімпарцёраў алкаголю зацвярджае Аляксандр Лукашэнка)[8]. У 2021 годзе «БелГлобалГарант» атрымаў права на рэалізацыю буйных дэвелаперскіх праектаў у Мінску — будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу на праспекце Пераможцаў[16], жылой забудовы пляцоўкі аўтарынка ў мінскай Малінаўцы і, праз даччынае ТАА «Плазма Строй», жылой забудовы на пляцоўцы прызначанага да зносу станкабудаўнічага завода імя Кірава[17].

Цяцерын з’яўляецца саўладальнікам кампаній «Трио Медиа», «Алькасар Медиа Сервис» і «ВиАйБел», якія ў сярэдзіне 2010-х гадоў прадавалі рэкламу на 15 тэлеканалах і 5 радыёстанцыях, у тым ліку мелі некалькі эксклюзіўных кантрактаў у гэтай сферы. У 2019—2020 гадах дзяржаўныя тэлеканалы запусцілі ўласныя структуры па вымярэнні аўдыторыі тэлеканалаў і размяшчэнні рэкламы, што прывяло да прыпынення дзейнасці «Алькасар Медиа Сервис» і пераходу яе супрацоўнікаў у «Трио Медиа»[3]. Іншы актыў Цяцерына ў медыябізнесе — 40 % у кампаніі «ТНТ-International» (кіруе вяшчаннем тэлеканала ТНТ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь)[8][18].

Шматпрофільная кампанія «БелГлобалСтарт» Цяцерына займаецца продажам мэбляў, харчоў, спартыўнага харчавання, жывёлагадоўчых кармоў[19]. Падчас чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, які праходзіў у Мінску, кампанія Цяцерына была афіцыйным аператарам грамадскага харчавання[5]. Кампанія «БелГлобалСтар» Цяцерына валодае сеткай бараў «Blockbuster» у мінскіх кінатэатрах, вінным барам «Свободы, 4», вырабляе папкорн. У гэтай кампаніі дырэктарам па камерцыйных пытаннях працуе дачка Цяцерына Таццяна[19] (паводле іншай інфармацыі, яна валодала паловай кампаніі[8]). Восенню 2020 года супрацоўнікі вінннага бара «Свободы, 4» далучыліся да забастоўкі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту; па загадзе Лукашэнкі ў пратэстуючыя ўстановы былі накіраваны правяраючыя, якія дамагліся закрыцця ўстановы[8]. Кампанія «БелПакСнаб», што належыць Цяцерыну, планавала арганізаваць экспарт беларускіх трактароў у Пакістан, але праз карупцыйны скандал з удзелам пакістанскага партнёра праект быў адменены[8].

Да 3 жніўня 2021 года займаў пасаду старшыні Беларускай федэрацыі тэніса[1]. Пэўны час кіраваў таксама Беларускім лыжным саюзам[20]. У 2020 годзе раскрытыкаваў спартсменаў, якія падтрымалі масавыя пратэсты, заявіўшы пра тое, што яны маюць вярнуць грошы, выдаткаваныя на іх падтрыхтоўку[8]. У 2010-я гады працягваў гуляць за хакейную каманду Аляксандра Лукашэнкі[21].

Па сцвярджэнні Беларускага расследавальніцкага цэнтра, падкантрольная Цяцерыну кампанія «БелГлобалГарант» атрымала эксклюзіўнае права на імпарт прадуктаў з Еўрасаюза, у тым ліку шакаладу Ritter Sport, насуперак беларускім контрсанкцыям на еўрапейскія прадукты[22].

Цяцерын рэгулярна суправаджае Аляксандра Лукашэнку на паказальных мерапрыемствах (зборы ўраджаю, касьбе і інш.). Некаторыя СМІ паведамляюць пра добрыя адносіны між Цяцерыным і малодшым пазашлюбным сынам Лукашэнкі Мікалаем[4][6]. Цяцерын дарыў дарагія машыны атачэнню Лукашэнкі[23] і яму самому[24].

З’яўляецца ганаровым консулам Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь[11]. Офіс ганаровага консула Цяцерын адкрыў у вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, на радзіме Аляксандра Лукашэнкі[25].

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

21 чэрвеня 2021 года Цяцерын унесены ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза[26], паколькі «уваходзіць у найбліжэйшае кола Лукашэнкі»[27]. 6 ліпеня да гэтага пакета санкцый далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[28], а 7 ліпеня — і Швейцарыя[29].

Зноскі

  1. а б Теннис. Председатель БТФ Сергей Тетерин подал в отставку (руск.). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021. Праверана 5 жніўня 2021.
  2. Влиятельный бизнесмен обзавелся 21 гектаром на родине Лукашенко. Показываем, что это за земли (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  3. а б Как друг Лукашенко, певица и госканалы грызутся за рынок телерекламы (руск.). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  4. а б в Постоянно рядом с первым лицом. Как Тетерин «пережил» старых друзей Лукашенко (руск.). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  5. а б в г д е Как человек, научивший Лукашенко играть в теннис, стал влиятельной персоной (руск.). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  6. а б в 5 фактов о Сергее Тетерине (руск.). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  7. а б в г Был коучем Лукашенко в теннисе и хоккее, возглавлял сборную при БЧБ, вызвал мем «Наливай». Он призвал протестных спортсменов вернуть деньги стране (руск.). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 8 мая 2021.
  8. а б в г д е ё Давний друг Лукашенко из тенниса построил бизнес-империю за считанные годы — теперь ему дали элитную землю напротив дворца (руск.). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  9. Поздравляем Сергея Тетерина с юбилеем! (руск.). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  10. а б Сергей Тетерин (руск.). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  11. а б Офис почётного консула Грузии в Республике Беларусь (руск.). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  12. а б Друг и экс-помощник президента занялись многопрофильным бизнесом (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  13. Профи из «Динамо» и «Юности», чемпионы СССР-1982 и теннисист-тренер. Кто выиграл с Лукашенко первый Рождественский турнир и где они сейчас (руск.). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  14. Рачковский, Коноплев и Ананьев избраны вице-президентами Национального олимпийского комитета (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  15. Как Тетерин заработал состояние на дружбе с Лукашенко (руск.). investigatebel.org. Праверана 26 жніўня 2022.
  16. Компания влиятельного бизнесмена строит комплекс у Дворца независимости. Вот каким он будет (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  17. Узнали, кто хочет застроить жильем завод Кирова в центре Минска и часть авторынка «Малиновка» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  18. Сергей Тетерин и певица Алеся являются совладельцами ТНТ-International (руск.). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  19. а б Куда устроились дети друзей Лукашенко? (руск.). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  20. Зимние виды. Назначение Нереда на должность спортивного директора Белорусского лыжного союза состоялось в период, когда организацию возглавлял Сергей Тетерин (руск.). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  21. Андрей Асташевич: хочу тренировать сыновей (руск.). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  22. Расследование: друг Лукашенко поставляет в Беларусь шоколад из Европы в обход санкций (руск.). Настоящее Время (6 сакавіка 2023). Праверана 24 красавіка 2023.
  23. Экс-глава белтенниса делает бизнес через письма Лукашенко: бюджету – убытки, а окружению диктатора – дорогие машины (руск.). Трыбуна (6 лютага 2022).
  24. Оказывается, Басков, Чиж и Тетерин одаривали Лукашенко элитными авто – вместе «надонатили» почти на 1 миллион долларов (руск.). Трыбуна (4 снежня 2021).
  25. Узнали, кому принадлежит «резиденция президента» на родине Лукашенко в Александрии (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 8 мая 2021.
  26. Таисия Воеводова. ЕС опубликовал четвертый блок санкций против Беларуси. Что в нем и чем он отличается от остальных? (руск.). Onliner (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  27. EUR-Lex - 32022D0307 - EN - EUR-Lex (англ.). eur-lex.europa.eu. Праверана 5 студзеня 2023.
  28. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  29. Швейцария присоединилась к санкциям ЕС против режима Лукашенко (руск.). Deutsche Welle (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]