Сяргей Пятровіч Анішчанка
Сяргей Пятровіч Анішчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1923 |
Месца нараджэння |
вёска Сцяпы, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць |
Дата смерці | 31 ліпеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | Польшча |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Званне | Радавы |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Сяргей Пятровіч Анішчанка (20 красавіка 1923, в. Сцяпы, Жлобінскі раён — 31 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Стралок 16-га стралковага палка 102-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец.
Удзельнік партызанскага руху, Жлобінскага камуністычнага падполля і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 20 красавіка 1923 года ў вёсцы Сцяпы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Крукі Язвенскага сельскага савета[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны — з кастрычніка 1941 года — член Шчэдрынскай падпольнай камсамольска-моладзевай групы Жлобінскага камуністычнага падполля. Са жніўня 1943 — баец партызанскага атрада «Жалязняк», затым 119-га атрада брыгады «Жалязняк»[3].
У Чырвонай Арміі з восені 1943 года. Асабліва вызначыўся 24—25 чэрвеня 1944 года падчас прарыву абароны ворага і фарсіравання ракі Друць у вёсцы Каласы Рагачоўскага раёна. Пад моцным агнём праціўніка з групай байцоў пераплыў раку, наблізіўся да варожай траншэі, закідаў яе гранатамі, чым спрыяў захопу плацдарма. У баі за плацдарм знішчыў разлік станковага кулямёта, 20 гітлераўцаў, 12 узяў у палон[3].
Загінуў 31 ліпеня 1944 а ў баі пры вызваленні Польшчы. Пахаваны ў вёскі Стрэбня Беластоцкага ваяводства[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года.
- Ордэн Леніна (24 сакавіка 1945 года)
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Імя С. П. Анішчанка прысвоена Шчэдрынскай сярэдняй школе ў Жлобінскім раёне, у якой ён вучыўся[3].
- Імем Героя названая вуліца на яго радзіме — у вёсцы Сцяпы, дзе яму таксама пастаўлены помнік.
- У экспазіцыі і фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца фатаграфіі, дакументы і лісты Героя Савецкага Саюза радавога Сяргея Пятровіча Анішчанка[4].
Зноскі
- ↑ ОПЕРАЦИЯ «БАГРАТИОН». ОСВОБОЖДЕНИЕ БЕЛОРУССИИ
- ↑ Министерство образования Республики Беларусь — Информационные материалы (руск.)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 Анищенко Сергей Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
- ↑ Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР. Архивные справочники.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 38. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- АНИЩЕНКО Сергей Петрович (руск.)
- Педагоги — Герои Советского Союза (руск.)
- Освобождение. Первый «котел». (руск.)