Сяргей Рыгоравіч Розанаў
Сяргей Розанаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Сяргей Рыгоравіч Розанаў |
Дата нараджэння | 7 верасня 1894 |
Месца нараджэння | Масква |
Дата смерці | 9 студзеня 1957 (62 гады) |
Месца смерці | Масква |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Дзеці | Q4396437? |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Гады творчасці | 1924 — цяп. час |
Жанр | дзіцячая проза, драматургія |
Мова твораў | руская |
Дэбют | 1925 («Ігуша») |
Сяргей Рыгоравіч Ро́занаў[1] (7 верасня 1894, Масква — 9 студзеня 1957, Масква) — савецкі дзіцячы пісьменнік, празаік, драматург, тэатральны рэжысёр.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Навучаўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. У пачатку Першай сусветнай вайны перапыніў навучанне — працаваў у франтавым шпіталі, а у 1918 добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі шмат працаваў з дзецьмі — удзельнічаў у арганізацыі піянерскіх лагераў, кіраваў дзіцячай мастацкай самадзейнасцю, сумесна з Н. І. Сац арганізаваў школу эстэтычнага выхавання дзяцей, а крыху пазней і Маскоўскі тэатр для дзяцей (у ім працаваў рэжысёрам). У 1924 годзе рэжысіраваў першы савецкі спектакль Маскоўскага тэатра для дзяцей «Будзь гатовы», у якім паставіў яшчэ некалькі спектакляў: «Камедыя пра Робін Гуда» (Заяіцкі), «Хто ў што гаразды» (Огнеў), і іншыя. У сааўтарстве з Н. І. Сац напісаў п’есу «Неграня і малпа» (1927) (п’еса была пастаўлена спачатку ў Маскоўскім тэатры для дзяцей, а затым і ў многіх тэатрах юнага гледачаах краіны і за мяжой). У 1928—1930 гадах працаваў мастацкім кіраўніком Другога Беларускага тэатра.
Усесаюзную вядомасць яму прынесла аповесць «Прыгоды Траўкі» (1928, 1951), у якой з незвычайнай цеплынёй і шчырасцю апісана адкрыццё свету дашкольнікаў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Театральная энциклопедия. Гл. ред. П. А. Марков. Т. 4 — М.: Советская энциклопедия, Нежин — Сярев, 1965, Стб. 629—630
- Розанаў Сяргей Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 399—400. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі МДУ
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі СССР
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі СССР
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Рэжысёры СССР
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР