Сяргей Сцяпанавіч Касцюковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Сцяпанавіч Касцюковіч
Дата нараджэння 12 снежня 1923(1923-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 2015
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Сяргей Сцяпанавіч Касцюковіч (12 снежня 1923станцыя Негарэлае, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 2015) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машына- і прыборабудавання, метралагічнага забеспячэння. Кандыдат тэхнічных навук (1955), прафесар (1984). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1949; аспірантура, 1955).

Працаваў у Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1968—1979, начальнік Упраўлення вышэйшых вучэбных устаноў), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1949, прыборабудаўнічы факультэт, кафедра «Стандартызацыя, метралогія і інфармацыйныя сістэмы», прафесар, у 1961—1984 — загадчык кафедры «Прыборы дакладнай механікі», у 1968—1979 — па сумяшчальніцтве, у 1962—1968 — дэкан машынабудаўнічага факультэта, 1979—1984 — прарэктар па вучэбнай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: тэхналогія вытворчых прыбораў; прымяненне прынцыпаў функцыянальнай узаемазамяняльнасці для павышэння якасці, дакладнасці і надзейнасці прадукцыі; метралагічнае забеспячэнне і інтэнсіфікацыя тэхналагічных працэсаў у машына- і прыборабудаванні.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Чырвонай Зоркі (1944), Айчыннай вайны 2 ступені (1985), знакі «За заслуги в стандартизации» (1968), «За отличные успехи в работе высшей школы» (1970) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Некоторые вопросы качества поверхности, обработанной резанием с применением электрического тока : автореферат диссертации … кандидата технических наук / С. С. Костюкович. — Минск, 1956.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Б. Дз. Далгатовіч. Касцюковіч Сяргей Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 162. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Костюкович Сергей Степанович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 101—103.
  • Костюкович Сергей Степанович — студент, военный, ученый / Кислюк В. С., Яколцевич В. Г. // БПИ, БГПА, БНТУ ― история, традиции, перспективы. — Минск, 2011. — С. 113.