Сяргей Ігнатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Сямёнавіч Ігнатаў
Сергей Симеонов Игнатов
Дата нараджэння 6 жніўня 1960(1960-08-06) (63 гады)
Месца нараджэння Відзін, Балгарыя
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, гісторык, палітык, егіптолаг
Навуковая сфера гісторыя, егіпталогія
Месца працы Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт
Вядомы як міністр адукацыі, моладзі і навукі Балгарыі (2009-2013)
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сяргей Сямёнавіч Ігнатаў (нар. 1960, Відзін, Балгарыя) — балгарскі гісторык, егіптолаг, палітык, дзяржаўны дзеяч, доктар гістарычных навук, рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Ігнатаў нарадзіўся 6 жніўня 1960 года у Відзіне, у сям’і адваката і стаматолага. Яго бацька, Сямён Ігнатаў, быў кіраўніком прадпрыемства «Кнігараспаўсюджванне», членам Камуністычнай партыі Балгарыі, пазней — актывістам Балгарскай сацыялістычнай партыі і старшынёй Балгарскага антыфашысцкага саюзу. Сяргей Ігнатаў з’яўляецца нашчадкам Ярдана Стаянава і Цэка Петкава — вядомых змагароў за свабоду і незалежнасць Балгарыі ў ХІХ ст.

Навучаўся на факультэце ўсходазнаўства Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў у 1985 г. Там жа абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук. У 1993 і 1995 гадах праходзіў стажыроўку ў All Souls College у Оксфардзе. У чэрвені 2009 года становіцца доктарам гістарычных навук.

Валодае балгарскай, рускай, англійскай, французскай мовамі, навучае студэнтаў і праводзіць даследаванні па коптскай і старажытнаегіпецкай мовах, карыстаецца асіра-вавілонскай (акадскай) і старажытнагрэцкай мовамі.

Навуковая кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Праца ў Сафійскім універсітэце Св. Клімента Ахрыдскага
  • 1985 г. — лектар па егіпталогіі
  • 1991 г. — асістэнт на факультэце класічнай і новай філалогіі
  • 1997 г. — дацэнт на факультэце класічнай і новай філалогіі (спецыялізацыя — семіцкія мовы)
Праца ў Новым балгарскім універсітэце
  • 1994 г. — лектар па егіпталогіі
  • 1998 г. — кіраўнік дэпартамента міжземнаморскіх і ўсходніх даследаванняў
  • 1998 г. — дэкан бакалаўрскага факультэта
  • 2000 г. — дацэнт, кіраўнік дэпартамента міжземнаморскіх і ўсходніх даследаванняў
  • 2002 г. — рэктар
  • 2010 г. — прафесар

У перыяд 2002—2009 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута тракалогіі Балгарскай акадэміі навук.

У снежні 2017 года прызначаны рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Сяброўства ў навуковых арганізацыях
  • International Associassion of Egyptologists (1985)
  • Egypt Exploration Society, Great Britain (1993)
  • Руска-германскае таварыства па вывучэнню культурнай спадчыны старажытнага свету, Санкт-Пецярбург (1989)
  • International Association for Ancient Oriental studies (віцэ-прэзідэнт)
  • Стваральнік і дырэктар Балгарскага інстытута егіпталогіі пры Балгарскай акадэміі навук (2006).

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У траўні 2006 года быў прапанаваны кандыдатам ў прэзідэнты Балгарыі ад «правых» на маючых адбыцца ў кастрычніку 2006 года прэзідэнцкіх выбарах, пазней кандыдатам ад «правых» быў абраны Недзелчо Беронаў, які атрымаў усяго 10 адсоткаў галасоў.

З жніўня 2009 года — намеснік міністра адукацыі, моладзі і навукі Балгарыі.

19 лістапада 2009 года пасля абрання Ярданка Фандыкава мэрам Сафіі, той быў вызвалены ад пасады міністра адукацыі, моладзі і навукі балгарыі, а на яго месца міністрам быў абраны Сяргей Ігнатаў.

28 студзеня 2013 года прэм’ер-міністр Бойка Барысаў адправіў яго ў адстаўку ў сувязі з вынікамі праверкі дзейнасці Фонда «Навуковыя даследаванні». Па выніках праверкі Ігнатаў напісаў заяву аб выхадзе ў адстаўку, якая была прынята кіраўніком ўрада Балгарыі адразу ж.

Дзейнасць у якасці міністра[правіць | правіць зыходнік]

Погляды на рэформы ў сферы адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • прыхільнік англасаксонскага тыпу сістэмы адукацыі
  • прыхільнік электроннага навучання ва ўніверсітэтах і школах
  • прыхільнік дэцэнтралізацыі працэдур надання навуковых ступеняў і званняў і надання ўніверсітэтам у гэтай сферы большай аўтаноміі, хацеў зачыніць Вышэйшую атэстацыйную камісію Балгарыі, якая існуе яшчэ з сацыялістычных часоў
  • як міністр у 2013 годзе змог атрымаць для свайго ведамства самы вялікі бюджэт на адукацыю на працягу апошніх гадоў.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

  • У Балгарыі шквал крытыкі з боку прафесійных навуковых асацыяцый, універсітэтаў і асобных навукоўцаў выклікаў прапанаваны ім праект закона «Аб развіцці акадэмічнага складу», які прадугледжваў абавязковую публікацыю ў Інтэрнэце аўтарэфератаў дысертацый на англійскай і рускай мовах. Супраць гэтага падпісаліся дзясяткі вядомых балгарскіх і замжных навукоўцаў. У выніку на гэты законапраект наклаў вета прэзідэнт Балгарыі Георгі Пырванаў.
  • Агульны сход Балгарскай акадэміі навук 1 лютага 2010 года запатрабаваў адстаўкі міністра Ігнатава, таму што ён «дэзінфармаваў і падвёў балгарскую грамадскасць».
  • Пасля завяршэння конкурснай сесіі Фонду «Навуковыя даследаванні», якая завяршылася 15 лістапада 2012 г. і выклікала шмат пытанняў у навукоўцаў, ён адстойваў правамернасць прынятых рашэнняў Фонду, што спрычыніла абурэнне ягонымі дзеяннімі грамадскасці і пратэсты балгарскіх навукоўцаў.
  • Зачыніў сваім загадам ад 10 жніўня 2010 года самую старую навучальную ўстанову сярэдняй тэхнічнай адукацыі на Балканскім паўвостраве — Узорны механатэхнікум ў Сафіі, які быў створаны ў 1883 годзе даў пачатак практычна ўсім тэхнікумам ў Сафіі, і перадае яго Сафійскаму універсітэту Св. Клімента Ахрыдскага.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]