Перайсці да зместу

Сяргей Сяргеевіч Штукін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Сяргеевіч Штукін
Дата нараджэння 22 мая 1945(1945-05-22) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера лесаводства і насенняводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар

Сяргей Сяргеевіч Штукін (нар.22 мая 1945, в. Казьяны, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне лясных культур, селекцыі, насенняводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (2000), прафесар (2008).

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1973), Інстытут лесу АН БССР (аспірантура, 1983).

Працаваў на Дзвінскай эксперыментальнай базе Інстытута лесу НАН Беларусі (1973—2001, вядучы навуковы супрацоўнік, у 1986—1990 — дырэктар), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2001, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, прафесар).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: плантацыйнае лесаводства; інтэнсіфікацыя лесавырошчвання; метады ўзнаўлення яловых і сасновых лясоў; сістэма ацэнкі якасці лясных культур у Беларусі.

Ганаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2005) і інш.

  • Интенсификация выращивания культур сосны и ели в Беларуси : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.01 : защищена 25.04.2000 : утверждена 27.12.2000 / Штукин Сергей Сергеевич. — Минск, 2000.
  • Ускоренное выращивание сосны, ели и лиственницы на лесных плантациях / С. С. Штукин. — Минск, 2004.

Зноскі

  • Штукін Сяргей Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Штукин Сергей Сергеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 618.
  • Штукин Сергей Сергеевич // Учёные-уроженцы Витебщины — для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 141.