Казьяны (Шумілінскі раён)
Выгляд
Вёска
Казьяны
|
Казья́ны[1] (трансліт.: Kaźjany, руск.: Козьяны) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мішневіцкага сельсавета.
У 1924—1963[2] і 1968—2002[3][4] гадах цэнтр Казьянскага сельсавета. У 1963—1966[5] гадах вёска ў складзе Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёна, у 1966—1968[6] гадах — у складзе Мішневіцкага сельсавета Шумілінскага раёна.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Вайсковыя могілкі (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000853
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Казьянскі замак (XVI ст.) — існаваў у час лівонскай вайны.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (1868—1942) — беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі.
- Сяргей Сяргеевіч Штукін (нар. 1945) — беларускі спецыяліст у галіне лясных культур, селекцыі, насенняводства.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 26 сентября 2002 г. № 162 Об упразднении Козьянского сельсовета и изменении границ Мишневичского сельсовета Шумилинского района Витебской области
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх