Сяргей Іванавіч Сідор

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сяргей Сідор)
Перайсці да: рух, знайсці
Сяргей Іванавіч Сідор
Дата нараджэння

25 мая 1937(1937-05-25)

Месца нараджэння

Янаўшчына, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка

Дата смерці

17 ліпеня 1998(1998-07-17) (61 год)

Сяргей Іванавіч СІДОР (25 мая 1937; в. Янаўшчына, Зэльвенскі раён — 17 ліпеня 1998) — беларускі географ, доктар педагагічных навук (1991), прафесар (1992).

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1964). З 1971 у Магілёўскім педагагічным інстытуце. З 1974 ў БДУ, адначасова з 1995 намеснік рэдактара часопіса «Геаграфія: Праблемы выкладання». Навуковыя працы па эканамічнай геаграфіі Беларусі, методыцы выкладання геаграфіі. Адзін з ініцыятараў распрацоўкі новай канцэпцыі выкладання геаграфіі ў школах незалежнай Беларусі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.

Заклаў асновы сучаснай беларускай сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Стваральнік беларускага навуковага геаграфічнага тэзаўруса і тэрміналогіі. Актыўна адстойваў права сацыяльна-эканамічнай геаграфіі на існаванне, імкнуўся рабіць савецкую, а потым і беларускую, СЭГ канструктыўнай, лічыў мэтазгодным вывучэнне СЭГ і ў эканамічных ВНУ, выступаў супраць падмены СЭГ іншымі курсамі, па сутнасці тоеснымі ёй. Стваральнік першага ў незалежнай Беларусі паўнавартаснага падручніка па геаграфіі Беларусі, дзе ўсебакова ахарактарызавана краіна, забяспечыў адзінства геаграфіі ў рамках школьнага курсу. Карыстаўся заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў і вучняў за сумленнасць, сціпласць і прастату, працавітасць і высокае пачуццё абавязку, за імкненне ўдасканальваць і паляпшаць.

Працягваў справу, распачатую А. А. Смолічам у працы «Географія Беларусі» (1923), апісаў Беларусь у геаграфічным ракурсе («Геаграфія Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», 1993; «Займальная геаграфія Беларусі», 1995, у сааўтарстве; «Геаграфія Беларусі ў пытаннях і адказах», 1998, у сааўтарстве).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. — Мн.: Университетское, 1989.
  • Тэорыя сацыяльна-эканамічай геаграфіі: Курс лекцый. — Мн.: БДУ, 2001 (у сааўтарстве).
  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1993.