Сяргей Фаміч Пшонны
Сяргей Фаміч Пшонны | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 верасня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1994 (71 год) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1945 |
Званне | Старшы лейтэнант |
Часць | 227-мы гвардзейскі стралковы полк, 79-я гвардзейская стралковая дывізія, 8-я гвардзейская армія 1-ы Беларускі фронт |
Камандаваў | камандзір ўзвода |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Сяргей Фаміч Пшонны (5 верасня 1922—30 жніўня 1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, афіцэр разведкі[1] 227-га гвардзейскага стралковага палка 79-й гвардзейскай стралковай дывізіі (8-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945).
С. М. Пшонны нарадзіўся ў вёсцы Кушняроўка (сучасны Чашніцкі раён Віцебскай вобласці).
У Чырвонай Арміі з 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. прымаў удзел у баявых дзеяннях[1].
Узвод разведчыкаў пад камандваннем старшага лейтэнанта С. М. Пшоннага вызначыўся 2 жніўня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Вісла на поўдзень ад Варшавы[1]. Байцы ўзвода знішчылі агнявыя кропкі праціўніка, разграмілі штаб зенітнага палка, захапілі ў палон яго афіцэраў з дакументамі і палкавым сцягам, садзейнічаў пераправе двух савецкіх палкоў[1].
З 1946 года маёр С. М. Пшонны ў запасе. Жыў у Днепрапятроўску.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка» (№ 5954)
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (1985)
- медалі
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2001. — Т. 13. — С. 149. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Фаміч Пшонны на сайце «Героі краіны»