Сяргей Якаўлевіч Прыходзька
Сяргей Якаўлевіч Прыходзька | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | фехтаванне |
Нарадзіўся |
18 сакавіка 1947[1] (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Сяргей Якаўлевіч Прыходзька (нар. 18 сакавіка 1947, Бабруйск) — беларускі фехтавальшчык на шаблях і трэнер. Двухразовы чэмпіён свету, заслужаны трэнер Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе здабыў залаты медаль у камандным першынстве на Чэмпіянаце свету ў Анкары. У 1975 годзе другі раз стаў чэмпіёнам свету ў камандным першынстве ў Будапешце. З 1977 года трэнер Мінскага абласнога савета фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». У 1993—1996 гадах дзяржаўны трэнер, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па фехтаванні. З 1996 года працаваў намеснікам старшыні Беларускай рэспубліканскай федэрацыі фехтавання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1970).
- Заслужаны трэнер Беларусі (1991).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).