Сівалік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шывалік
Шывалік
Шывалік у раёне Чандыгарха.
Тып

Горная сістэма

Размяшчэнне

Індыя, Непал, Пакістан

Даўжыня

каля 1700 км

Шырыня

8-50 км

Сівалік, Перадгімалаі — паўднёвая, найбольш нізкая ступень Гімаяаяў у Індыі і Непале, паміж хрыбтамі Пір-Панджал і Махабхарат.

Утвараюць ланцуг паралельных градаў і хрыбтоў, якія цягнуцца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, вышыня да 2591 м (г. Саанчалія), даўжыня каля 1700 км. Складзены пераважна з жвіру, пясчанікаў, кангламератаў. Рэзка ўзвышаюцца над Інда-Гангскай раўнінай. Ад Вялікіх Гімалаяў Сівалік аддзелены падоўжнымі далінамі. Высокая сейсмічнасць. Глыбока расчлянёны рэкамі. Для заходняй часткі паўднёвага схілу характэрны селевыя патокі, каля ўсходніх падножжаў забалочаныя джунглі (тэраі). На схілах — трапічныя лясы: сухія на захадзе, вільготныя на ўсходзе.

Значная частка схілаў тэрасавана і занята чайнымі плантацыямі. У выніку празмернага выпасу і высечак адбываецца працэс яраўтварэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сівалікcкія горы // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]