Гхагхра
Jump to navigation
Jump to search
Гхагхра | |
---|---|
![]() Возера Манасаравар - у вытокаў ракі Гхагхра | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 950 км |
Плошча басейна | 127 950 км² |
Басейн рэк | Ганг |
Вадацёк | |
Выток | Тыбет |
· Вышыня | 3 962 м |
Вусце | |
· Каардынаты | 25°44′26″ пн. ш. 84°40′28″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіны | ![]() |
![]() |
Гхагхра — рака ў Індыі, Непале і Кітаі, левы, найбольш мнагаводны прыток Ганга. Даўжыня 950 км. Бярэ пачатак на поўдні Тыбецкага нагор'я, у глыбока урэзанай даліне перасякае Гімалаі (пад назвай Карналі), ніжняе цячэнне - на Інда-Гангскай раўніне. Жыўленне змяшанае, снегава-ледніковае і дажджавое. Вяснова-летнія паводкі. Здараюцца катастрафічныя паводкі. Суднаходная ад г. Аёдх'я. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Гхагхра - горад Файзабад (у ніжнім цячэнні).