Італійскія мовы
Індаеўрапейцы |
---|
Індаеўрапейскія мовы |
Албанская · Армянская Балтыйскія · Кельцкія Германскія · Грэчаская Арыйскія · Італійскія Славянскія мёртвыя: Анаталійскія ·
Палеабалканскія |
Індаеўрапейцы |
Албанцы · Армяне Балты · Кельты · Германцы Грэкі · Індаарыйцы Іранцы · Раманцы · Славяне гістарычныя: Хеты · Кельты · Германцы · Скіфы |
Протаіндаеўрапейцы |
Мова · Грамадства · Рэлігія |
Прарадзіма індаеўрапейцаў |
Курганная гіпотэза Анаталійская гіпотэза Армянская гіпотэза Індыйская гіпотэза Тэорыя палеалетычнай бесперапыннасці |
Індаеўрапеістыка |
Італійскія мовы — група мёртвых моў індаеўрапейскай сям'і. Былі пашыраны ў 2-1 палове 1-га тысячагоддзя да н.э. - першы стагоддзях н.э. ў цэнтральнай і паўднёвай Італіі. Падзяляліся на 2 галіны: оскска-умбрскую і лацінска-фаліскую. Некаторымі асаблівасцямі італійскія мовы збліжаюцца з кельцкімі мовамі. Пісьмо запазычана ў этрускаў. Вывучэнне лексікі італійскіх моў цяжкае з прычыны фрагментарнасці іх тэкстаў. Лексічнае адрозненне ад лацінскай мовы звязана з уплывам этрускай, а на поўдні - старажытна-грэчаскіх моў. Пісьмовыя помнікі оскскай мовы датуюцца 5 стагоддзем да н.э. - 1 стагоддзем н.э., помнікі умбрскай мовы - 3-1 стагоддзямі да н.э. (т.зв. Ігувінскія табліцы). Фаліскія тэксты (7-8 стагоддзе да н.э.) складаліся з анамастыкі і зазналі этрускі ўплыў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2