Сіндром Марціна Ідэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сіндро́м Ма́рціна І́дэна ці сіндро́м дасягне́ння мэ́ты — паталагічны стан чалавека, які ўзнікае і развіваецца ў выніку дасягнення запаветнае мары. Сваю назву атрымаў у гонар аднайменнага рамана Джэка Лондана, дзе галоўны герой, прайшоўшы доўгі і цяжкі шлях да сваёй мары, упадае ў дэпрэсію і канчае жыццё самагубствам.

Сіндром выяўляецца ў выніку завышаных чаканняў, а таксама знясілення нервовае сістэмы, што і прыводзіць да смерці[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Джэк Лондан

Гэтае захворванне атрымала сваю назву ў гонар галоўнага персанажа рамана Джэка Лондана. Марцін Ідэн прайшоў цярністы шлях ад анікому непатрэбнага марака, да ўсімі вядомага і багатага пісьменніка. Ён дамагаўся сваёй мэты не адзін год, а калі дасягнуў яе, запаў у глыбокую дэпрэсію. Марцін расчараваўся ў жыцці, паколькі стаўшы старэйшым і разумнейшым, наблізіўшыся да сваёй запаветнай мары, ён страціў веру ў людзей, веру ў дабро і справядлівасць, тым самым увесь навакольны свет страціў для яго фарбы. Усё гэта выклікала дэпрэсію, а як вынік прывяло да суіцыду[2].

Вядома, што персанаж Марціна Ідэна з'яўляецца аўтабіяграфічным, бо шматлікія падзеі ў яго жыцці апісваюць шлях самога Джэка Лондана.

Прычыны фарміравання сіндрому[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне хваробы звязана ў збоі працы псіхікі[3] і нервовае сістэмы чалавека. Сімптомы сіндрому развіваюцца пад уплывам наступных прычын:

  • Доўгая напруга, якая ўзнікае з-за знясільваючае працы. Нервовая сістэма высільваецца, таму пасля доўгачаканага ажыццяўлення мары развіваецца абыякавасць да таго, што адбываецца.
  • Адсутнасць далейшых планаў. Калі засяроджвацца толькі на адной падзеі, то пасля яе чалавек губляецца, бо не бачыць сэнсу ў далейшым існаванні.
  • Занадта высокія чаканні, а таксама маральныя прынцыпы і ідэалы[4]. Узвядзенне мэты ў абсалют непазбежна прыводзіць да расчаравання, што падрывае нармальную працу псіхікі.
  • Асаблівасці вышэйшае нервовай дзейнасці. Развіццё падобных паталагічных станаў многія лекары звязваюць з характарам чалавека. меланхалічныя[5] альбо, наадварот, халерычныя[5] асобы схільныя цяжэй пераносіць узрушэнні.
  • Досыць доўгі шлях да дасягнення пастаўленага выніку і шматлікія разумовыя і фізічныя нагрузкі. Псіхіка і нервовая сістэма не вытрымліваюць такога працяглага і знясільвальнага ціску, што прыводзіць да глыбокае дэпрэсіі і суіцыдальнай ідэацыі[1].

Дыягнаставаць апісаны сіндром і выхад з яго можа толькі дасведчаны псіхолаг-практык. Гэты дэпрэсіўны стан развіваецца вельмі дынамічна[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі