Сінярэза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сінярэ́за (стар.-грэч.: ἡ συναίρεσις — збіранне, злучэнне, скарачэнне) — у антычнай сістэме вершаскладання зліццё двух кароткіх складоў у адзін доўгі. У беларускай сілаба-тоніцы гэты тэрмін абазначае з'яву, калі, дзеля захавання вершаванага памеру, два галосныя, што стаяць побач, вымаўляюцца як адзін, або злучнік і ператвараецца ў й, ці прыназоўнік у скарачаецца нават пасля зычнага і ў пачатку радкоў. Напрыклад:

Скажыце мне, а за каго йны [яны]…
(Я. Купала «Там…»)

Злоўжыванне сінярэзай шкодзіць мастацкай дасканаласці паэтычных твораў. Як сінярэзу трэба ўспрымаць ужыванне ў вершаванай мове некаторых скарочаных словаформаў (мо — замест можа, шчэ — замест яшчэ, трэ — замест трэба і г. д.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]