Сямён Аляксандравіч Падокшын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з С. А. Падокшын)
Сямён Аляксандравіч Падокшын
Дата нараджэння 8 сакавіка 1931(1931-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2004(2004-12-21) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, гісторык, культуролаг, медыявіст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1987) і кандыдат гістарычных навук (1965)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Сямён Аляксандравіч Падо́кшын[1] (8 сакавіка 1931, Гомель — 21 снежня 2004) — беларускі філосаф, гісторык-медыявіст, культуролаг. Спецыяліст па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі XVI—XVII стагоддзяў. Доктар філасофскіх навук (1987), кандыдат гістарычных навук (1965)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Брэсцкае педагагічнае вучылішча, у 1953 годзе — Мінскі педагагічны інстытут. У 1953—1954 гадах працаваў настаўнікам у сярэдняй школе ў Тураве[2].

У 1960 годзе скончыў аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1960—2004 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР[2].

У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Радыкальна-рэфармацыйны рух у Беларусі і Літве: (другая палова XVI ст.)». У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Філасофская і грамадска-палітычная думка эпохі Адраджэння ў Беларусі»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, праблемы культуры, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі і культуры. У кантэксце культуры эпохі Адраджэння вывучае філасофскую і грамадска-палітычную думку Беларусі XVI—XVII стагоддзях, вызначае спецыфічныя рысы айчыннага Рэнесансу і гуманізму.

Аўтар прац «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (2-я палова XVI — пачатак XVII ст.» (1970), «Скарына і Будны: Нарыс філасофскіх поглядаў» (1974), «Францыск Скарына» (1981), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (1990), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз» (2000), «Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры» (2003), «Этычная думка і культура Беларусі XVI—XVII ст.» (2004) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1993), стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Этычная думка ў культуры Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2004.
  • Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск, 2003.
  • Іпацій Пацей: Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох. Мінск, 2001.
  • Унія. Дзяржаўнасць. Культура: філасофска-гістарычны аналіз. Мінск, 1998; 2000.
  • Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990.
  • Франциск Скорина. Москва, 1981 (Мыслители прошлого). Скорина и Будный : очерк философских взглядов. Минск, 1974.
  • Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в.). Минск, 1970.
Удзел у калектыўных працах
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. Мінск, 2010; Т. 3: Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока. Мінск, 2013.
  • Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Минск, 1991.
  • Идейные связи прогрессивных мыслителей братских народов (XVII—XVIII вв.). Минск, 1978.
  • Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (Дооктябрьский период). Минск, 1977.
  • Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Минск, 1973.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]