Ілья Львовіч Табенкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Львовіч Табенкін
Дата нараджэння 15 лістапада 1914(1914-11-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1988(1988-12-11) (74 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак

Ілья Львовіч Табенкін (руск.: Табенкин Илья Львович) (15 лістапада 1914, Мазыр Мінскай губерні — 11 снежня 1988, Масква) — савецкі жывапісец. Асноўная сфера мастацкіх інтарэсаў — нацюрморт, пейзаж, партрэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У сямнаццаць гадоў паступіў у Маскоўскае мастацкае вучылішча імя 1905 года. У 1934 годзе быў арыштаваны за тое, што ён паслаў зняволенаму ў лагер сябру фарбы. Затым турма, лагер. У 1943 годзе ён, схаваўшы судзімасць, паступіў у Маскоўскі мастацкі інстытут імя У. І. Сурыкава, які знаходзіўся ў эвакуацыі ў Самаркандзе. Пасля яго заканчэння Табенкін працуе для мастацкага камбіната і ўступае ў Саюз мастакоў СССР.

У 1940-1960-х гадах быў прыхільнікам натурнага малюнка і жывапісу, шмат у чым наследуючы традыцыям маскоўскай школы: «Базар» (1943), «Мой бацька» (1946), «Мастак і мадэль» (1972). У канцы 1960-х гадоў захапіўся рашэннем чыста пластычных задач жывапісу і да 1970-х гадоў пачаў працаваць пераважна ў нацюрморце: «Жоўты нацюрморт» (1969), «Нацюрморт з драпіроўкай» (1972), «Нацюрморт са скульптурай» (1979).

Работы знаходзяцца ў музеях і прыватных зборах Расіі, ЗША, Германіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Фінляндыі.

Сын — Леў Ільіч Табенкін — жывапісец[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]