Таваразнаўства
Таваразна́ўства[1] — прыкладная эканамічная і вучэбная дысцыпліна, навука аб асноватворных характарыстыках тавараў, якія вызначаюць іх спажывецкую вартасць, паходжанне, структуру, ўласцівасці, метады вытворчасці, захоўвання, транспарціроўкі, маркетынгу, спажывецкія ўласцівасці, а таксама фактары забеспячэння гэтых характарыстык, стандартызацыю, эстэтыку. Падзяляецца на таваразнаўства харчовых і нехарчовых тавараў.
Прадметам вывучэння таваразнаўства з’яўляецца як адзінкавая спажывецкая вартасць, якая задавальняе патрэбы асобнага чалавека (якасць), так і сукупная грамадская спажывецкая вартасць, якая закліканая задавальняць патрэбы розных груп (асартымент).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Таваразнаўства ўзнікла ў XVI стагоддзі ў сувязі з развіццём знешняга гандлю[1][2]. У 1549 годзе ў Падуанскім універсітэце была адкрыта першая кафедра таваразнаўства жывёльных і раслінных фармацэўтычных матэрыялаў[1][2]. Першым расійскім дапаможнікам па таваразнаўству была «Торговая книга» (1575)[1][2].
Сукупнасць ведаў пра тавары, іх класіфікацыю, уласцівасці, спосабы захоўвання і спажывання выкладзены ў працах К. Г. Людавіцы «Асновы поўнай гандлёвай сістэмы» (1756, 2-е выданне 1789), І. Бекмана «Уводзіны ў таваразнаўства або Вучэнні аб важнейшых і замежных таварах» (1774), М. Я. Кітары «Публічны курс таваразнаўства» (1860). У 1906—1908 гадах у Расіі пад рэдакцыяй Я. Я. Нікіцінскага і П. П. Пятрова быў выдадзены падручнік «Кіраўніцтва па таваразнаўству з неабходнымі звесткамі па тэхналогіі»[2].
Як самастойная навучальная дысцыпліна таваразнаўства пачало выкладацца ў камерцыйных вышэйшых і сярэдніх навучальных установах у канцы XVIII стагоддзя[1][2]. Як самастойная навука таваразнаўства сфарміравалася ў пачатку XX стагоддзя[1].
Асноўныя задачы таваразнаўства
[правіць | правіць зыходнік]- Вызначэнне патрабаванняў да якасці тавараў і іх адпаведнасці нарматыўным дакументам.
- Распрацоўка тэхналогій вытворчасці тавараў, павышэнне іх якасці і эфектыўнасці.
- Вызначэнне попыту на тавары, іх канкурэнтаздольнасці на рынку.
- Ацэнка бяспекі тавараў і іх уздзеяння на здароўе спажыўцоў.
- Распрацоўка маркетынгавых стратэгій і рэкламных кампаній для прасоўвання тавараў на рынку.
- Распрацоўка новых тавараў і ўдасканаленне ўжо існуючых з улікам спажывецкіх пераваг і патрабаванняў рынку.
- Стварэнне сістэмы кіравання якасцю тавараў на ўсіх этапах жыццёвага цыкла тавару.
Асноўныя метады таваразнаўства
[правіць | правіць зыходнік]- Вывучэнне тавараў на месцах, назіранне за іх вытворчасцю, захоўваннем, транспарціроўкай, продажам і выкарыстаннем.
- Ацэнка якасці тавараў і іх адпаведнасці патрабаванням.
- Вывучэнне структуры тавараў, вызначэнне іх спажывецкіх уласцівасцяў, эканамічнай эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці.
- Правядзенне лабараторных даследаванняў для вывучэння уласцівасцяў тавараў і распрацоўкі новых тэхналогій і матэрыялаў.
- Вызначэнне спажывецкіх пераваг, попыту на тавары, задаволенасці якасцю тавараў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нясмелаў М. М. Таваразна́ўства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 369. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Таваразна́ўства // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 457. — 663 с.
- Товарове́дение / Зайцев В. Г. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 24—25. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Теоретические основы товароведения : конспект лекций / сост. В. К. Корнеева [и др.]. — Минск: БГАТУ, 2008. — 120 с. — 150 экз. — ISBN 978-985-519-020-3. (руск.)
- Товароведение непродовольственных товаров: учебник / В. Е. Сыцко [и д р . ]; под общ. ред. В. Е. Сыцко. Мн.: Вышэйшая школа, 2005. — 669 с. — ISBN 985-06-0921-4. (руск.)
- Николаева Н. А. Теоретические основы товароведения : учебник для вузов / М. А. Николаева. — М. : Норма, 2007. — 448 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-89123-970-8. (руск.)