Іаган Бекман
Іаган Бекман | |
---|---|
ням.: Johann Beckmann | |
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1739[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1811[1][2] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, гісторык тэхнікі, выкладчык універсітэта, аграном, філосаф, біёлаг, батанік |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Johann Michael Ackner[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаган Бекман (ням.: Johann Friedrich Beckmann; 4 чэрвеня 1739 — 3 лютага 1811) — нямецкі вучоны, які прыдумаў тэрмін «тэхналогія» для абазначэння «навукі пра рамяство». Першы, хто пачаў выкладаць тэхналогію, і пісаць пра яе як пра навуковы прадмет.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бекман нарадзіўся 4 чэрвеня 1739 г. у горадзе Хоя ў курфюрстве Гановер, дзе яго бацька быў паштальёнам і зборшчыкам падаткаў. Адукацыю ён атрымаў у Гётынгенскім універсітэце, дзе вывучаў тэалогію, матэматыку, фізіку, прыродазнаўства, а таксама дзяржаўныя фінансы і кіраванне. Пасля заканчэння навучання, у 1762, ён праводзіў даследаванні ў Браўншвейгу і Нідэрландах, вывучаў рудні, фабрыкі і музеі натуральнай гісторыі.
Смерць маці ў 1762 г. пазбавіла яго надзей на падтрымку, і ў 1763 г. ён прыняў запрашэнне пастара лютэранскай абшчыны, Антона Фрыдэрыка Бюшынга, заснавальніка сучасных гісторыка-статыстычных метадаў геаграфіі, і пачаў выкладаць натуральную гісторыю і фізіку ў Галоўным нямецкім вучылілішчы (Петрышуле) Санкт-Пецярбурга.
Гэтую пасаду ён пакінуў у 1765. У 1765—1766 ён падарожнічаў па Даніі і Швецыі, дзе вывучаў метады распрацоўкі руднікоў, арганізацыі фабрык і ліцейных цэхаў, а таксама збіраў даныя пра мастацтва і прыродазнаўства. У падарожжы ён пазнаёміўся і пасябраваў з Лінеем. Яго дзённік, напісаны ў гэтым падарожжы, «Schwedische Reise in den Jahren 1765—1766», быў апублікаваны ва Упсале ў 1911.
У 1766 ён быў прызначаны пазаштатным прафесарам філасофіі ўніверсітэта ў Гётынгене, у якім і прапрацаваў наступныя 45 гадоў. Там ён чытаў лекцыі пра палітычную і прыкладную эканоміку, а ў 1768 заснаваў батанічны сад па прынцыпах Лінея. Яго поспех быў такі вялікі, што ў 1770 г. яго прызначылі штатным выкладчыкам.
Бекман часта вадзіў сваіх студэнтаў у майстэрні, каб яны маглі авалодаць не толькі тэарэтычнымі, але і практычнымі навыкамі ў розных рамёствах. Напісаў «Beiträge zur Geschichte der Erfindungen (1780—1805)», перакладзеныя на англійскую мову як «History of Inventions, discoveries and origins» (Гісторыя адкрыццяў, вынаходстваў і вытокаў) (1780). Бекманаўскі падыход быў новым для эпохі Асветы, а яго аналітычныя працы па тэхналогіі былі адлюстраваннем «Энцыклапедыі, ці тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў» Дзідро. Ён быў натхнёны класіфікаванымі працамі Лінея і «Bibliothtecae» Альбрэхта фон Галера.
Зноскі
- ↑ а б Johann Beckmann // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Johann Beckmann // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118654624 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118654624 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1739 годзе
- Нарадзіліся ў Германіі
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 1811 годзе
- Памерлі ў Гётынгене
- Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта