Тагальская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Тагалог)
Jump to navigation Jump to search
Тагальская мова
Саманазва: Tagalog [tɐˈga:log]
Краіны: Філіпіны
Рэгіёны: Лусон
Афіцыйны статус: Філіпіны
Арганізацыя, якая рэгулюе: Komisyon sa Wikang Filipino
Агульная колькасць носьбітаў: 49 млн.[1][2]
Рэйтынг: 24
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Еўразіі

Аўстранезійская сям'я

Малайска-палінезійская надгаліна
Заходні арэал
Філіпінская зона
Цэнтральнафіліпінская галіна
Пісьменнасць: лацініца, раней байбаін
Моўныя коды
ISO 639-1: tl
ISO 639-2: tgl
ISO 639-3: tgl
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Тагальская мова (саманазва тагалаг - Tagalog [tɐˈɡaːloɡ]) — адна з асноўных моў Рэспублікі Філіпіны. Адносіцца да буйнейшых філіпінскіх моў па колькасці носьбітаў. Належыць да філіпінскай зоны аўстранезійскай сям'і моў. Першым даступным у Еўропе дакументам аб тагальскай мове з'яўляюцца запісы італьянца Антоніа Пігафеты.

Распаўсюджванне тагальскай мовы на Філіпінах.

Тагальская мова, як і яе стандартызаваны варыянт філіпіна, — дзяржаўная мова Рэспублікі Філіпіны. З'яўляецца вядучай мовай дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі на Філіпінах. Гэта таксама галоўная мова выкладання ў агульнаадукацыйнай сістэме краіны. Статус мовы афіцыйных дакументаў яна ў цяперашні час дзеліць з англійскай мовай, да 1987 г. таксама і з іспанскай мовай. Тагалог з'яўляецца мовай шырокіх зносін, або лінгва-франка, на ўсім Філіпінскім архіпелагу, а таксама ў філіпінскіх абшчынах за мяжой. Аднак, хоць у названых сферах тагальская мова адыгрывае вядучую ролю, у сферах дзяржаўнага кіравання і бізнесу перавага аддаецца англійскай мове, нават пры абмежаваным валоданні ёй.

Зноскі

  1. Philippine Census, 2000. Table 11. Household Population by Ethnicity, Sex and Region: 2000
  2. Філіпінскія мовы(англ.)  у праекце Ethnologue: Languages of the World.
Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Unang Pahina тагальскай