Тададаха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тададаха
правадыр анандага, чараўнік
Міфалогія іракезская
Пол мужчынскі пол
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тададаха (анандага: Tahtootahoo), вядомы таксама як Ататар'ё (анандага: Atotarho) — легендарны правадыр анандага, чараўнік.

У міфалогіі іракезаў Тададаха выступаў як прыхільнік несупынных войн. Жыў у пячоры, меў скажоны твар і змей, заплеценых у валасы, посуд з чарапоў сваіх ворагаў. З-за магіі Тададаха таямніча памерла дачка Гаяваты.

Вандроўка прыхільнікаў міру Гаяваты і Дэганавайды да Тададаха з'яўляецца найбольш выразнай часткай міфаў пра стварэнне лігі іракезаў. Згодна паданням, Гаявата і Дэганавайда здолелі ўпэўніць Тададаха прыняць іх план аб'яднання плямён. Як толькі ён даў згоду, яго твар стаў чалавечым. Гаявата расплёў яго валасы і вызваліў іх ад змеяў.

У пазнейшы перыяд анандага давалі найменне тададаха вярхоўным правадырам іракезаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]