Тазаўскі паўвостраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тазаўскі паўвостраў
68°35′00″ пн. ш. 76°00′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Плошчакаля 20 000 км²
Краіна
Тазаўскі паўвостраў (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга)
Тазаўскі паўвостраў
Тазаўскі паўвостраў

Та́заўскі паўвостраў — паўвостраў на поўначы Заходне-Сібірскай раўніны, паміж Обскай губой на захадзе і Тазаўскай губой на ўсходзе.

Даўжыня паўвострава каля 200 км, шырыня ў сярэднім 100 км, вышыня да 100 метраў. Паверхня раўнінная, пакрытая шматлікімі азёрамі і балотамі, слаба нахілена на ўсход да Тазаўскай губы і абрываецца буйнымі абрывамі на захадзе да Обскай губы. Расліннасць — імхова-лішайнікавая і кустовая тундра. Маюцца радовішчы газу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 383. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]