Такамацу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Такама́цу (яп.: 高松市 Такамацу-сі ) — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Кагава на востраве Сікоку, буйны порт на Унутраным японскім моры. 26 верасня 2005 года і 10 студзеня 2006 года Такамацу быў пашыраны за кошт далучэння пасёлкаў Сіяноэ, Мурэ, Адзі, Кагава, Конан і Какубундзі. Плошча горада складае 375,14 км²,[1] насельніцтва — 419 429 чалавек (1 кастрычніка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 118,06 чал./км².
Гісторыя і турызм[правіць | правіць зыходнік]
Паселішча афіцыйна атрымала статус горада 15 лютага 1890 года. Такамацу быў і заставаўся палітычным і эканамічным цэнтрам рэгіёна з перыяду Эда, калі кіраўнікі дынастыі Мацудайра зрабілі яго сталіцай сваіх уладанняў.
З адкрыццём вялікага моста Сэто цягнікі курсуюць з Такамацу ва Уно (Тамана, Акаяма).
Галоўнай славутасцю Такамацу можна лічыць парк Рыцурын — выдатны сад, закладзены ў перыяд Эда.
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе грунтуецца футбольны клуб «Каматамарэ Санукі».
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Згадванні ў літаратуры[правіць | правіць зыходнік]
- Такамацу — адзін з гарадоў, дзе адбываецца дзеянне аповесці Харукі Муракамі «Кафка на пляжы».
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 統計年鑑 / 人口・世帯 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Кагава (1 кастрычніка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Кагава. Праверана 24 кастрычніка 2012.
- ↑ https://www.tours.fr/action-municipale/364-jumelages-et-partenariats.htm#par2406
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Такамацу
- Афіцыйны сайт (яп.)